Важныя і цікавыя падзеі Віцебскай дыяцэзіі за 2015 год

padzei Vicebskaj dyjaceziiУжо зусім хутка 2015 год стане яшчэ адной старонкай у гісторыі нашай краіны, нашага грамадства і, канешне, Каталіцкага касцёла. 

Таму сёння мы хочам разам з Вамі ўзгадаць і яшчэ раз перажыць самыя важныя і цікавыя падзеі, якія адбываліся ў Віцебскай дыяцэзіі.

Самыя важныя і цікавыя падзеі Весніка за 2015 год мы выбралі з улікам значнасці для Віцебскай дыяцэзіі, а таксама абапіраючыся на колькасці праглядаў артыкулаў карыстальнікамі партала CatholicNews.by:

І пачнем мы з таго, што ўзгадаем

Конкурс каляднай песні ў Паставах “Песняй славім Пана Бога”

У парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах адбыўся конкурс каляднай песні.

pastavy39

Трэба адзначыць, што адыходзячы год быў багатым на рознага кшталту юбілеі, а менавіта:

10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”

14 лютага 2015 года ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”. За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якая дзейнічае і развіваецца на хвалу Бога пры дапамозе Іны Вайцяховіч, якая збірае і арганізоўвае гэтых людзей.

glybokaje_betel20

Лучай адсвяткаваў 473 гадавіну свайго існавання

13 верасня 2015 года вёска Лучай урачыста святкавала 473-ю гадавіну свайго існавання.

luczaj_473god01

100-гадовы юбілей адзначыла святыня ў Плюсах

Святыня Найсвяцейшай Тройцы ў невялічкай і ўтульнай вёсцы Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай 15 лістапада 2015 г. адзначыла свой 100-гадовы юбілей.

pliusy

У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча

Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Напрыканцы Імшы быў асвечаны адноўлены жывапіс, які адрэстаўравалі цягам апошняга года. Ужо пасля набажэнства ў плябаніі адбылося мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю дзейнасці святара Канстанціна Стаповіча, больш вядомага пад творчым псеўданімам Казімір Сваяк.

kamai87

У Канстанцінаве адзначылі дваццацігадовы юбілей пабудовы касцёла

Нягледзячы на тое, што сучаснаму будынку святыні споўнілася толькі два дзясяткі гадоў, сама гісторыя парафіі налічвае некалькі стагоддзяў. Розныя перыяды былі ў гэтай гісторыі, але найбольш пацярпела парафія ў гады ваяўнічага атэізму. Спачатку ў вернікаў забралі святара, а потым і сам будынак, які напачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя быў разабраны, а на гэтым месцы пабудавана крама.
Але людзі захавалі ў сваім сэрцы моцную веру, якая і дазволіла ім праз тры дзесяцігоддзі ўзвесці на гэтым месцы мураваны храм, які кансэкраваў кардынал Казімір Свёнтак у лістападзе 1995 года.

DSC_0805

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла.

dunilaviczy01

“Працяжнік у будучыню”: у Дзеркаўшчыне адсвяткавалі 25-годдзе аднаўлення святыні

Парафія Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат) 10 мая перажыла знамянальную дату: 25 гадоў таму касцёл перажыў свае другія народзіны.

Сама святыня была збудаваная фундатарам Дамейкам яшчэ ў царскі час – у ХІХ ст. Цікава, што спачатку ўлады аніяк не давалі дазволу на будаўніцтва каталіцкага храма. Пан Дамейка пайшоў на хітрасць. Ён замест святыні пачаў будаваць свіран. А пазней, калі з’явілася магчымасць, вялізная клець ператварылася ў культавую пабудову з вежамі і званіцай.

dzierkauszczyna001

Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім

Гэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных фэстах і конкурсах. Ва Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамог твор у яго выкананні.
Песню “Будслаўская Божая Маці” напісалі мясцовы паэт Віталь Гарановіч і ўдзельніца хору Ганна Шакола.
Ініцыятарам і натхняльнікам хора быў ксёндз Пётр Врубель, які з’яўляўся ў той час, а гэта было ў 2000 годзе, пробашчам Глыбоцкай парафіі.

glybokaje_chor23

124-ю гадавіну заснавання адзначыла супольнасць сясцёр змёртвыхпаўстанак

6 студзеня 1891 года заснавальніцы супольнасці бл. Цэліна Бажэнцкая і яе дачка слуга Божая Ядзвіга Бажэнцкая склалі вечныя манаскія шлюбы, а тры сястры – першыя, і адначасова атрымалі дазвол, насіць хабіт.
Апосталкі Змёртвыхпаўстання – гэта свецкія жанчыны, якія рэалізуюць хрысціянскае пакліканне, жывучы ў свеце і выконваючы свае сямейныя і прафесійныя абавязкі.

navapolack_apostalki2

На працягу гэтага года разам з моладзю мы маглі радавацца

Першай ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіядзе для дзяцей і моладзі, якая праходзіла ў Оршы

11 жніўня ў Оршы распачалася Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч зазначыў, што парафіяда — гэта вельмі добры час, у якім мы маем магчымасць развіваць тое, што ў нас духоўнае і фізічнае, таксама заклікаў усіх удзельнікаў, каб падчас малітвы і спаборніцтва шукалі найперш Бога.
“Кожную чыннасць мы павінны развіваць ад малітвы!” – заклікаў святар.
На працягу трох дзён кожны ўдзельнік парафіяды змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам на сам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым.
Гэты час быў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці свой час, які даў Бог.

parafiadaa12

Таксама даведваліся пра шматлікія малітоўныя сустрэчы і рэкалекцыі для нашай моладзі:

У Браславе прайшла Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі

29 ліпеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачалася Х юбілейная Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Браслаў прывітаў маладых людзей, законных сясцёр і святароў, якія сабраліся ў гэтым мястэчку з розных куткоў Беларусі.

braslau_moladz_dz17

Усе мы ведаем, што акрамя пэўнай рэлігійнасці, Каталіцкі касцёл, у тым ліку і Віцебская дыяцэзія вялікую ўвагу аддаюць грамадскай дзейнасці. Напрыклад, клапоцячыся пра дастойны ўзровень жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі з’явіліся

Швейныя майстэрні ў Віцебску

Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на базе Цэнтраў дзённага прабывання інвалідаў у Віцебску адкрылі швейныя майстэрні. Яны створаны ў межах адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працоўнай дзейнасці. У праекце ўдзельнічаюць маладыя інваліды з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 18 да 31 года.

news_85_001

Належная ўвагу надаецца і сем’ям.

Центр защиты жизни и семьи появился в Витебске

Начал свою работу «Центр защиты жизни и семьи» Витебской католической епархии. Центр открыт на базе БКО «Каритас», которая сотрудничает по вопросам защиты жизни и семьи с Душепастырством семей Витебской католической епархии и Благотворительным фондом «Открытые сердца».

centr v Vitebske

У 2015 годзе ў Віцебскай дыяцэзіі клапаціліся і пра ўтрыманне каталіцкіх святынь у належным парадку, а менавіта мы даведаліся аб тым, што:

Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску

Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Віцебскай катэдры, якая адбылася 9 снежня 2015 года.

vicebsk_pressa41

Вельмі цікавай і можна сказаць нязвыклай падзеяй стала навіна пра тое, што

Святар-кветкавод упершыню арганізаваў свята кветак у Росіцы

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС.
Святар разам са сваімі парафіянамі ў ваколіцах касцёла пасадзіў больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў, пра якія распавёў прысутным.

rosica_kvetki58

Ну і канешне, мы не можам не ўзгадаць падзеі звязаныя з пачаткам Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, які мы распачалі 8 снежня. І тут варта прыпомніць такія падзеі як:

Браму Міласэрнасці адчыніў біскуп Буткевіч у Віцебскай катэдры

Дзень 13 снежня для Віцебска быў асаблівым, таму што менавіта сёння ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася выключная падзея: адкрыццё Святых Дзвярэй.

vicebsk_brama01

Біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці ў Браславе

У нядзелю 13 снежня ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці. Брамы Міласэрнасці ў Юбілейным годзе адчыніліся ва ўсіх дыяцэзіях свету. Гэта беспрэцэдэнтны жэст пастырскай апекі Святога Айца Папы Францішка, які Булай Misericordie Vultus з 11 красавіка 2015 года абвясціў Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці і пастанавіў, што Брамы Міласэрнасці з’явяцца не толькі ў Рыме, але і ва ўсім свеце.

braslau_brama64

Вось такім цікавым і разнастайным для Віцебскай дыяцэзіі быў 2015 год.

Падрыхтавала Марына Ткач

для друку для друку