У Дыяцэзіі

«Зерно добра»: как в Витебске объединились тренеры «Каритас» для служения пожилым

16 октября в «Каритас» Витебской епархии состоялась теплая и плодотворная встреча тренеров (волонтёры из приходов), прошедших онлайн-обучение по программе SelbA.* Событие стало важным шагом в развитии заботы о пожилых людях в приходах. В этот осенний день стены «Каритас» пригласили тех, кто готов делиться своими знаниями и сердцем. Участники встречи собрались вместе, чтобы не только подвести итоги, но и наметить новые ...

Читать далее »

Нябесная Маці працягвае наведваць сваіх дзяцей: перэгрынацыя Марыйных абразоў у Канстанцінаве

16 кастрычніка парафія святога Язафата Кунцэвіча ў вёсцы Канстанцінава перажыла гістарычную і духоўна ўзнёслую падзею – туды ўрачыста прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць пілігрымку па Глыбоцкаму дэканату Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча святых выяў Багародзіцы адбылася з удзелам шматлікіх вернікаў, якія з глыбокай пашанай і малітвай сустрэлі абразы каля сваёй святыні. Прыгожымі восеньскімі кветкамі была выслана ...

Читать далее »

У парафіі Святога Казіміра біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант Канфірмацыі

18 кастрычніка 2026 года стала для лепельскай супольнасці сапраўдным духоўным святам – урачыстым, светлым і надзвычай значным. У касцёле Святога Казіміра адбылася падзея, да якой парафіяне ішлі праз працяглы час малітвы, роздумаў і грунтоўнай падрыхтоўкі да хрысціянскага сталення – удзяленне сакраманту Канфірмацыі. Каб у поўнай меры адчуць вагу гэтага дня, варта прыгадаць, як супольнасць крок за крокам набліжалася да гэтай ...

Читать далее »

«Бог выбраў нас…»: сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Мястэчку Беззаганнай

15 кастрычніка ў Удзеле, у «Мястэчку Беззаганнай», што знаходзіцца пад апекай айцоў францішканаў, адбылася дыяцэзіяльная сустрэча святароў і сясцер законных Віцебскай дыяцэзіі. Гэта быў дзень, калі ў цішыні і малітве духавенства магло спыніцца, каб паразважаць над сваім пакліканнем і адказнасцю за чалавечыя душы. Сустрэча распачалася з магчымасці вырашыць практычныя справы. Прадстаўнікі Курыі, «Карытас», выдавецтваў былі даступныя для размоў, а кожны ...

Читать далее »

VI малітоўны кангрэс у абарону жыцця адбудзецца ў Удзеле і Глыбокім (+ праграма і рэгістрацыя)

Ужо шосты раз, пачынаючы з 2021 года, у Беларусі пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. «Сяліба Беззаганнай» у Удзеле і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прымуць удзельнікаў кангрэса з 30 кастрычніка да 1 лістапада. За мінулыя гады сфарміравалася ўжо кола пастаянных удзельнікаў малітоўных кангрэсаў, католікаў, а таксама праваслаўных, якія разумеюць, што з грахамі абортаў, кантрацэпцыі, ЭКА, ...

Читать далее »

У Новалукомлі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу святога Францішка Асізскага з парафіяльным садам і абраз святога Карла Акуціса, створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту

У нядзелю 11 кастрычніка парафія святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі вітала ў сябе дастойнага госця — арцыбіскупа эмерыта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, які па стане здароўя не змог прыбыць 25 ліпеня на парафіяльнае свята ў гонар святой Марыі Магдалены, каб раздзяліць з парафіянамі радасць святкавання. Сустрэчы з арцыпастырам папярэднічала малітоўная падрыхтоўка. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам сабраныя парафіяне і госці памаліліся ружанец ...

Читать далее »

Двухдневный курс «Уход за людьми с деменцией» прошёл при поддержке Каритас Витебск

5–6 октября при поддержке Религиозной организации «Каритас Витебск» в рамках проекта «Поддержка людей с деменцией и их ухаживающих родственников в г. Витебске и Витебской области» был проведен двухдневный обучающий тренинг на тему «Уход за людьми с деменцией» (повышение квалификации) для сотрудников территориальных центров социального обслуживания населения, сотрудников пансионатов, волонтеров. Приглашенным экспертом выступил г-н Марко Мамич — специалист-волонтер Каритас Линц (Верхняя ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе: галоўны рэдактар адзначае Дзень нараджэння

Шаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч! Ад усяго сэрца, ад імя рэдакцыі «Каталіцкага Весніка» і ўсіх наведвальнікаў нашага сайта catholicnews.by віншуем Вас з Днём нараджэння! Ваша служэнне — гэта нястомная праца на Божай ніве, якая спалучае святарскае пакліканне, журналісцкую мудрасць і бацькоўскую апеку над сваімі чытачамі. Дзякуючы Вам «Каталіцкі Веснік» стаў не проста газетай, а сапраўдным суразмоўцам для вернікаў, крыніцай духоўнай ...

Читать далее »

Фотафакт: «Як прыміцыйная Імша». Дзеркаўшчына сустракае спісы Марыйных абразоў

2 кастрычніка ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат) адбылася доўгачаканая падзея — у святыню прыбылі спісы Марыйных абразоў, якія з 2020 года пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Гэтая перэгрынацыя, ініцыяваная кс. прэлатам Уладзіславам Завальнюкам, стала для мясцовай супольнасці сапраўдным духоўным святам. «Так доўга чакалі мы сённяшняга дня — прыйсця Панны Марыі ў нашу парафіяльную супольнасць, — звярнуўся да вернікаў ...

Читать далее »

У Лужках ушанавалі святога Міхала Арханёла

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Лужках адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Нябесным апекуном парафіі з’яўляецца святы Міхал Арханёл. На супольную малітву сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але і шматлікія госці. Узначаліў урачыстую Эўхарыстыю новапрэзбітар ксёндз Антоній Тышко. У канцэлебраванай святой Імшы бралі ўдзел дэкан Глыбоцкага дэканату ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй ...

Читать далее »