Папа Леў XIV праз Апостальскую пенітэнцыярыю дараваў поўны адпуст тым, хто ў 100-ы Сусветны дзень місій памоліцца на Ружанцы за пашырэнне Евангелля ў свеце. Вернікі, якія ў нядзелю, 18 кастрычніка 2026 года, адзначаюць 100-ы Сусветны дзень місій, могуць атрымаць поўны адпуст. Яго дараваў Папа Леў XIV праз Апостальскую пенітэнцыярыю. Для гэтага трэба выканаць звычайныя ўмовы: прыступіць да споведзі, прыняць святую ...
Читать далее »Ватыкан
Папа Леў XIV пакідае клініку «Джэмэлі» пасля аперацыі на лёгкім
Пасля аперацыі на правым лёгкім Папа Леў XIV пакідае клініку «Джэмэлі» і вяртаецца ў Ватыкан. Заўтра ён памоліцца «Анёл Панскі» з акна сваіх апартаментаў. У суботу, 17 кастрычніка 2026 года, Папа Леў XIV выпісваецца з клінікі «Джэмэлі», дзе яму зрабілі аперацыю на правым лёгкім. Паводле Залы Друку Святога Пасада, Папа выедзе з клінікі ў другой палове дня і вернецца ў ...
Читать далее »Святы Айцец аднавіў працоўную дзейнасць у шпіталі
15 кастрычніка 2026 года Папа Леў XIV, які знаходзіцца на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, аднавіў працоўную дзейнасць. У другой палове дня ён сустрэўся з арцыбіскупам Паола Рудэлі, субстытутам Дзяржаўнага сакратарыята па агульных пытаннях. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, сустрэча адбылася ў кантэксце вяртання Пантыфіка да працы пасля хірургічнай аперацыі на лёгкім, якую ён перанёс 13 кастрычніка. ...
Читать далее »Святы Айцец: без моцных сем’яў свет не мае будучыні
Неабходна цаніць і падтрымліваць сем’і, якія дзень за днём жывуць сваім пакліканнем, часта без публічнасці, але з гераічнай вернасцю. Пра гэта нагадаў Папа Леў XIV. 14 кастрычніка 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася святая Імша, якая завяршыла сустрэчу, прысвечаную 10-годдзю апостальскай адгартацыі Папы Францішка пра сям’ю “Amoris laetitia”. Цэлебрацыю ўзначаліў кардынал Луіс Антоніа Тагле, дэкан Калегіі кардыналаў, ...
Читать далее »Хірургічная аперацыя Папы Льва XIV прайшла паспяхова. Урачы паведамілі падрабязнасці
Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ аденакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Святога Пасада. “Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў”, ...
Читать далее »Папа будзе шпіталізаваны ў клініку “Джэмэлі” 13 кастрычніка
У аўторак, 13 кастрычніка 2026 года, у першай палове дня Папа Леў XIV будзе шпіталізаваны для правядзення аперацыі па выдаленні вузла ў лёгкім. У сувязі з гэтым у рабочым графіку Папы адбыліся змены. Пра неабходнасць хірургічнага ўмяшання Папа паведаміў сам 11 кастрычніка 2026 года пасля завяршэння нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, папрасіўшы вернікаў маліцца за яго. Пасля гэтага ён атрымаў і ...
Читать далее »Папа паведаміў пра запланаваную аперацыю на лёгкім
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 11 кастрычніка 2026 года прайшла на ватыканскай плошчы, Папа Леў XIV паведаміў пра вузел, які быў выяўлены ў яго лёгкім у ходзе нядаўніх медыцынскіх абследаванняў. Хірургічная аперацыя па яго выдаленні прызначана на бліжэйшыя дні. Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы. “Нядаўна падчас медыцынскіх абследаванняў у мяне быў выяўлены ...
Читать далее »Трэці дзень пасяджэння біскупаў у Рыме адзначыўся разважаннямі пра моладзь
Працягваецца пасяджэнне прадстаўнікоў канферэнцыі біскупаў у Рыме на тэму сям’і. Тэма трэцяга дня разважанняў, 9 кастрычніка, прысвечана моладзі — будучыні Касцёла, грамадства і дзяржавы. У сустрэчы прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ. Каталіцкі Касцёл у Беларусі — зямля з глыбокай гісторыяй веры — сёння перажывае ўнікальныя, але ў той жа час складаныя выклікі. Тэма трэцяга дня сустрэчы ...
Читать далее »Акуляры ў падарунак: у Ватыкане дзецям бясплатна праверылі зрок
7 і 8 кастрычніка 2026 года ў дзіцячым дыспансэры «Санта-Марта», што месціцца адразу за ўваходам у Ватыкан, каля 50 дзяцей бясплатна праверылі зрок. Нагодай стаў Сусветны дзень зроку, які адзначаюць 8 кастрычніка. Як паведамляе ў сваім матэрыяле карэспандэнт Vatican News Бенэдэта Капэлі, абследаванне каардынавала Дыкастэрыя па міласэрным служэнні, а правялі яго дзякуючы фонду “OneSight EssilorLuxottica”. Установа апякуецца прыкладна 450 сем’ямі, ...
Читать далее »Святы Айцец прызначыў манахіню на высокую пасаду ў Рымскай курыі
8 кастрычніка 2026 года Папа Леў XIV прызначыў сястру Мэры Тэрэзу Барон дапаможным сакратаром Дыкастэрыі па евангелізацыі ў Секцыі першай евангелізацыі і новых партыкулярных Касцёлаў. Адначасова яна ўзначаліць Папскія місійныя ініцыятывы. Новыя абавязкі яна пачне выконваць з 4 студзеня 2027 года. Сястра Мэры Тэрэза Барон нарадзілася 7 лістапада 1968 года ў ірландскім Данегале. Яна атрымала ступень магістра ў галіне дзяржаўнага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!