Ватыкан

Папа: сужэнская любоў – не мімалётнае пачуццё, а шлях на ўсё жыццё

“Дарагія маладыя сябры! Ваша сэрца прагне любові. Глыбокай, палымянай і трывалай любові. Гэтае жаданне не выпадковае. Яно сведчыць пра тое, што вы створаны для любові”, — адзначыў на пачатку прадмовы Святы Айцец. Пантыфік заўважыў, што любоў “можа ўразіць сэрца, як страла – моцна і хутка. Аднак сапраўдная любоў на гэтым не спыняецца. Гэта не проста мімалётнае пачуццё, якое ўспыхвае на ...

Читать далее »

Асабісты дзённік Папы Францішка выйдзе ў 94 краінах свету

Асабістыя запісы Хорхе Марыа Берголіа за больш чым 30 гадоў упершыню стануць даступнымі чытачам ва ўсім свеце. Кардынал Віктар Мануэль Фернандэс падрыхтаваў да публікацыі “Асабісты дзённік Папы Францішка”. 24 лістапада 2026 года ў 94 краінах свету выйдзе кніга “Асабісты дзённік Папы Францішка”, падрыхтаваная кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі Веравучэння. У ёй змешчаны і пракаментаваны асабістыя запісы Хорхе Марыа Берголіа, ...

Читать далее »

YOUCAT “Love Forever” – новае выданне для моладзі

У Рыме прэзентуюць новы YOUCAT “Love Forever” з прадмовай Папы Льва XIV. Кніга спалучае разважанні пра трывалае каханне з практычнымі парадамі, якія могуць дапамагчы маладым людзям у падрыхтоўцы да сужэнства. 6 кастрычніка 2026 года ў Міжнародным моладзевым цэнтры Сан-Ларэнца ў Рыме, які знаходзіцца ў некалькіх кроках ад Ватыкана, адбудзецца прэзентацыя новага выдання YOUCAT “Love Forever” (“Любоў назаўжды”). Навошта заключаць сужэнства ...

Читать далее »

Інтэнцыя Святога Айца на кастрычнік: маліцца за душпастырства псіхічна хворых людзей

На працягу кастрычніка 2026 года Папа Леў XIV заклікае маліцца за душпастырства людзей з псіхічнымі захворваннямі. Папская сусветная сетка малітвы апублікавала відэаролік з інтэнцыяй Святога Айца. “Молімся, каб ва ўсім Касцёле было створана душпастырства псіхічна хворых, якое дапаможа пераадолець стыгматызацыю і дыскрымінацыю людзей з псіхічнымі захворваннямі” – так гучыць малітоўная інтэнцыя Пантыфіка. У відэароліку, апублікаваным 1 кастрычніка 2026 года ў ...

Читать далее »

Сусветны дзень камунікацыі-2027: быць уважлівымі ў эпоху клікбэйту

“Новы погляд: быць уважлівымі ў эпоху клікбэйту” – так гучыць тэма 61-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, які будзе адзначацца ў Касцёле 9 мая 2027 года. “Эканоміка ўвагі, якая змагаецца за некалькі імгненняў цікавасці ў хуткім і бясконцым патоку кантэнту, змяняе не толькі нашы кагнітыўныя здольнасці, але і глыбіню міжасабовых зносін”, — адзначаецца ў каментары Дыкастэрыі па камунікацыі да тэмы Сусветнага ...

Читать далее »

Дзяржава Ватыкан абнавіла свой афіцыйны партал

Афіцыйны партал Дзяржавы Ватыкан атрымаў новы дызайн, абноўленую структуру і сродкі для больш даступнай навігацыі. 22 верасня 2026 года ў інтэрнэце з’явілася абноўленая версія афіцыйнага партала Дзяржавы Ватыкан. Рэдызайн стаў чарговым этапам працы Губернатарата па ўдасканаленні інстытуцыйнай камунікацыі і інфармацыі. Структура сайта была перагледжана так, каб зрабіць штодзённы пошук інфармацыі больш простым і зручным. Асноўнае месца цяпер займае раздзел «Навіны», ...

Читать далее »

Ружанец у Ватыкане: сотні дзяцей памоляцца за мір разам з Папам

Сотні маленькіх рымлян далучацца да Льва XIV у Ватыканскіх садах, каб разам памаліцца за мір. Малітва адбудзецца 1 кастрычніка 2026 года ў гроце Маці Божай Лурдскай і распачне тыднёвую ініцыятыву “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якую ўжо больш за 20 гадоў праводзіць Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Плануецца, што ў Ружанцы з Пантыфікам прымуць удзел ад 700 да 1000 ...

Читать далее »

Сучасныя мучанікі і беларускія справы беатыфікацыі

Ксёндз Яўген Вінтоў распавёў Vatican News, як у Рыме абмяркоўвалі тэму мучаніцтва ў XXI стагоддзі і чаму яна настолькі важная для Беларусі. 15 верасня 2026 года ў Папскім патрыстычным інстытуце «Аўгустыніянум» у Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя «XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?». Сярод удзельнікаў быў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Яўген Вінтоў, які пракаментаваў яе вынікі для беларускай рэдакцыі ...

Читать далее »

“Bambino Gesù” зноў у сусветным топе педыятрычных бальніц

Першае месца ў Еўропе ў катэгорыі “Педыятрыя” – ватыканскі шпіталь “Bambino Gesù” ізноў у топе лепшых спецыялізаваных бальніц свету. Згодна з глабальным рэйтынгам, ватыканская клініка паднялася на дзве пазіцыі і захавала за сабой першае месца ў Еўропе ў катэгорыі “Педыятрыя”, а таксама заняла чацвёртае месца ў свеце сярод педыятрычных бальніц. У катэгорыі “Педыятрыя” ацэньвалася каля 800 устаноў у 35 краінах, ...

Читать далее »

Нота “Шлях надзеі”: Касцёл заклікае супрацьстаяць нянавісці і падзелам

У шасцідзясятую гадавіну саборнай Дэкларацыі “Nostra aetate” тры ватыканскія ўстановы – Дыкастэрыя веравучэння, Дыкастэрыя спрыяння хрысціянскаму адзінству і Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу – апублікавалі ноту “Шлях надзеі”, якая заклікае супрацьстаяць фундаменталізму і экстрэмізму, адмовіцца ад варожасці і абараняць рэлігійную свабоду. Дэкларацыя “Nostra aetate”, прынятая Другім Ватыканскім Саборам у 1965 годзе, стала важным этапам у адносінах католікаў з яўрэямі і прадстаўнікамі ...

Читать далее »