19 мая 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама іншых рэлігійных традыцый, якія прыбылі ў Рым з нагоды інаўгурацыі яго служэння на Пасадзе святога Пятра. Святы Айцец нагадаў, што пантыфікат яго папярэдніка, Папы Францішка, прайшоў пад знакам братэрства, дыялогу, умацавання экуменічных і міжрэлігійных адносін – у першую чаргу дзякуючы асабістым ...
Читать далее »Ватыкан
Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIV
Ва ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі. Першую, дзяржаўную дэлегацыю, узначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. Другая складалася з духоўных асоб. У яе ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён; ксёндз ...
Читать далее »У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV
Каля 250 тысяч вернікаў з усяго свету, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 18 мая 2025 года з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV. Перад св. Імшой Пантыфік праехаў на папамабілі па Плошчы Святога Пятра і прылеглай да яе Вія-дэла-Канцыліяцыёнэ, каб прывітаць усіх пілігрымаў, у тым ліку тых, ...
Читать далее »Інаўгурацыйная Імша Папы Льва XIV. Прамая трансляцыя
Святая Імша на пачатак пантыфікату Папы Льва XIV праходзіць на плошчы Святога Пятра ў прысутнасці каля 200 дэлегацый на чале з кіраўнікамі дзяржаў, урадаў і манархамі з розных частак свету. З эўхарыстычнай цэлебрацыі Леў XIV афіцыйна распачне сваё служэнне як наступнік святога Пятра і пастыр Каталіцкага Касцёла.
Читать далее »Леў XIV «узарваў» сацсеткі: бяспрэцэдэнтны ўзровень папулярнасці
Афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках за першыя 17 гадзін пасля актывацыі сабралі больш за 65 мільёнаў падпісчыкаў, значна перавысіўшы паказчыкі папярэдняга пантыфіката. Новы пантыфікат пачынаецца з новага рэкорду ў гісторыі Каталіцкага Касцёла. За няпоўныя суткі колькасць падпісчыкаў на афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках дасягнула ашаламляльных лічбаў: 12,6 мільёна на Інстаграме і больш за 53 ...
Читать далее »Леў XIV захавае папскую прысутнасць у сацыяльных сетках
“Святы Айцец Леў XIV вырашыў захаваць актыўную прысутнасць у сацыяльных сетках праз афіцыйныя папскія акаўнты на платформах X і Instagram”, — абвясціла 13 мая 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У сацыяльнай сетцы X папскія пасланні будуць публікавацца на акаўнце @Pontifex, які да Льва XIV выкарыстоўвалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Акаўнт мае дзевяць версій на розных мовах – англійскай, іспанскай, ...
Читать далее »Грэка-каталіцкая дэлегацыя з Беларусі на Юбілеі Усходніх Цэркваў
Беларуская грэка-каталіцкая дэлегацыя бярэ ўдзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які праходзіць у Рыме з 12 па 14 мая 2025 года. Праграма сустрэчы прадугледжвае аўдыенцыю ў Папы Льва XIV. Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і ...
Читать далее »Папа Леў XIV на першай прэс-канферэнцыі: «Вызваліць праўду»
Падчас сваёй першай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Леў XIV выказаў удзячнасць журналістам за іх працу і заклікаў да камунікацыі, якая адмаўляе «парадыгму вайны». Сёння, 12 мая 2025 года, Леў XIV правёў сустрэчу з прадстаўнікамі сусветных медыя, падзякаваўшы ім за працу ў асвятленні нядаўніх падзей у Ватыкане. У сваім выступе Папа асабліва падкрэсліў важнасць адказнай і міралюбівай камунікацыі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Інаўгурацыйная Імша Папы Льва XIV адбудзецца 18 мая
Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе адпраўлена 18 мая 2025 года ў 10.00 на плошчы Святога Пятра. Святы Пасад апублікаваў графік афіцыйных мерапрыемстваў новаабранага Пантыфіка на бліжэйшыя дні. 10 мая 2025 года Леў XIV сустрэнецца з кардыналамі, а 11 мая правядзе першую малітву “Regina Caeli” з лоджыі ватыканскай базілікі. «Сустрэча ...
Читать далее »Папа Леў XIV: праграма першых дзён пантыфікату
Новаабраны Папа Леў XIV правядзе першую Імшу з кардыналамі ў Сікстынскай капэле ў пятніцу, а ў нядзелю звернецца да вернікаў з малітвай “Regina Coeli”. У панядзелак адбудзецца аўдыенцыя для супрацоўнікаў СМІ. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада паведаміў аб графіку першых афіцыйных мерапрыемстваў новаабранага Папы Льва XIV. Ужо заўтра, 9 мая 2025 года, новы Пантыфік узначаліць, у адпаведнасці з традыцыяй, святую ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!