Карытас Віцебскай дыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў мастацкім конкурсе “Супакой Мой даю вам” (+палажэнне)

Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе. У гэтым годзе тэмай конкурсу была абрана цытата з Евангелля паводле Яна “Супакой Мой даю вам” (Ян 14, 27).

Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

  • малодшая катэгорыя — 6-10 гадоў;
  • сярэдняя катэгорыя — 11-17 гадоў;
  • старэйшая катэгорыя — 18 гадоў і старэйшыя.

Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2026 г.

Патрабаванні да работ:

  • малюнак на тэму “Супакой Мой даю вам” Ян 14, 27, павінны быць выкананы ў любой мастацкай тэхніцы, на фармаце А4 або А3;
  • адзін аўтар можа даслаць адну работу;
  • малюнак павінен адпавядаць тэме Конкурсу;
  • малюнак не можа ўдзельнічаць у іншых конкурсах;
  • арыгінальнасць ідэі (кожны малюнак будзе правярацца на арыгінальнасць: забаронена перамалёўваць малюнкі з інтэрнэту і іншых крыніц);
  • дзіцячы малюнак павінен быць выкананы без дапамогі дарослых.

Умовы ўдзелу:

  • кожная конкурсная работа павінна быць разборліва падпісана на беларускай мове (Назва работы, прозвішча, імя, узрост, мясцовасць, назва парафіі, тэлефон і адрас).
  • работы павінны быць прадстаўлены да 16 лістапада 2026 года на адрас: Карытас, вул. Чкалава 52, к.1, г. Віцебск 210041, Беларусь.

Тэлефон, вайбер, тэлеграм: +375 29 593 76 53; e-mail: caritas.vitebsk.diocese@Yandex.ru

Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 22 лістапада 2026 г. па адрасе: г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28 (Віцебская катэдра) пасля Святой Імшы ў 11:30.

Увага! Перад удзелам у мастацкім конкурсе запрашаем азнаёміцца з Палажэннем. У Палажэнні змешчаны дакладныя патрабаванні да работ удзельнікаў і іх афармлення.

для друку для друку