«Святыя заступнікі»

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых

Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя.

Читать далее »

2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў

Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст тым, хто наведае могілкі, а таксама выканае адпаведныя ўмовы: трэба быць пасля споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыі святога Айца.

Читать далее »

Святы Барнаба. Сябра апостала Пятра і апостал Кіпра

11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл успамінае Святога апостала Барнабу. Кім быў гэты чалавек і чаму ён стаў адным з самых блізкіх сяброў апостала Пятра? Прапануем вам пазнаёіцца з гэтай гістарычнай асобай бліжэй. Барнаба, які Юзаф Святы апостал Барнаба нарадзіўся ў пачатку І ст. на Кіпры ў сям’і багатых габрэяў і быў названы Юзафам. Адукацыю ён атрымаў у Ерусаліме, выхоўваючыся разам са ...

Читать далее »

Святая, якая дапамагае ў безнадзейных справах

22 мая Каталіцкі Касцёл успамінае святую Рыту з Касіі, каштоўную перліну сярод святых. Яна з’яўляецца адной з самых папулярных святых на працягу некалькіх стагоддзяў. Людзі моляцца да яе ў самых розных інтэнцыях, просяць дапамогі ад хваробы і ранаў, у стратах, у вырашэнні шлюбных праблем, у немагчымых і безнадзейных сітуацыях, у складаных і адчайных выпадках. Будучая святая нарадзілася каля 1380 г. ...

Читать далее »

Святы заступнік Інтэрнэту

4 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Святы лічыцца заступнікам інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў. Прапануем вам пазнаёміцца з асобаю cвятога Ізыдора крыху бліжэй.   Чаму святы Ізыдор –заступнік інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў? Міжнародны дзень Інтэрнэту адзначаецца 4 красавіка у многіх краінах планеты. Дата 4.04 вельмі падобная да памылкі HTTP 404, з якой часам могуць сустрэцца карыстальнікі Сеціва. Акрамя ...

Читать далее »

19 сакавіка — ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

19 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.  Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Язафат Кунцэвіч

Сёння, 12 лістапада, Касцёл успамінае святога Язафата Кунцевіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. Язафат Кунцэвіч (1580 — 12 лістапада 1623) — грэка-каталіцкі біскуп, царкоўны і грамадзкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, царкоўны пісьменнік, святамучанік.  

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі