Агульная аўдыенцыя серады 28 мая 2025 года завяршылася незвычайным жэстам Святога Айца. Пасля традыцыйнага прывітання іерархаў, якія знаходзіліся на плошчы, Пантыфік прыняў неспадзяванае рашэнне. Папа Леў XIV спусціўся па прыступках, якія аддзялялі яго месца ад першага рада агароджаў, каб яшчэ раз асабіста павітацца з вернікамі. Гэты момант «па-за праграмай» меў месца пасля звыклага аб’езду на папамабілі, які традыцыйна папярэднічае катэхезе. ...
Читать далее »Ватыкан
Філатэлістычныя навінкі Ватыкана з унікальнымі тэмамі
Паштовая служба Ватыкана 27 мая 2025 года прэзентавала унікальныя філатэлістычныя серыі, прысвечаныя Папу Льву XIV, святым жанчынам і юбілеям Касцёла. Галоўнай навінкай стала серыя маркі з чатырма наміналамі, прысвечаная пачатку пантыфікату Льва XIV. Як паведамляе Паштовая служба ў афіцыйных камунікатах, маркі надрукаваны ў Нідэрландах друкарняй “Enschedé” метадам афсетнага друку. Серыя адлюстроўвае ключавыя моманты: выхад новага Пантыфіка на лоджыю ватыканскай базілікі ...
Читать далее »Папа Леў XIV інтранізаваны на Рымскую Кафедру
25 мая 2025 года Папа Леў XIV распачаў сваё служэнне як Біскуп Рыма. У Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшла яго ўрачыстая інтранізацыя на Рымскую Кафедру. Пасля гэтага Пантыфік наведаў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ўшанаваў ікону Найсвяцейшай Панны Марыі “Salus Populi Romani». Ва ўрачыстым абрадзе ўступлення Пантыфіка на Рымскую Кафедру прынялі ўдзел кардыналы, у тым ліку вікарый Рымскай дыяцэзіі Бальдасарэ Рэйна, ...
Читать далее »Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру Нунцыю ў Беларусі
22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі Нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамант яму ўдзяліў у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Параліна. Ва ўрачыстай Літургіі, якая прайшла пры алтары Катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх Айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па ...
Читать далее »Трэнер з Рыма распазнаў у сваім былым кліенце Папу Льва XIV
Да абрання Папам кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост на працягу амаль двух гадоў рэгулярна займаўся ў трэнажорнай зале. “Ён чалавек у выдатнай фізічнай форме”, — расказаў італьянскаму выданню “Il Messaggero” фітнес-трэнер Валерыа Масэла. Ніхто ў спартзале не ведаў, што “Роберт” – гэта кардынал. Сам Масэла зразумеў гэта, калі 8 мая 2025 года ўбачыў, як яго кліент выйшаў на лоджыю благаслаўленняў Базілікі ...
Читать далее »Пантыфік: цяпер час для дыялогу і будавання мастоў
19 мая 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама іншых рэлігійных традыцый, якія прыбылі ў Рым з нагоды інаўгурацыі яго служэння на Пасадзе святога Пятра. Святы Айцец нагадаў, што пантыфікат яго папярэдніка, Папы Францішка, прайшоў пад знакам братэрства, дыялогу, умацавання экуменічных і міжрэлігійных адносін – у першую чаргу дзякуючы асабістым ...
Читать далее »Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIV
Ва ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі. Першую, дзяржаўную дэлегацыю, узначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. Другая складалася з духоўных асоб. У яе ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён; ксёндз ...
Читать далее »У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV
Каля 250 тысяч вернікаў з усяго свету, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 18 мая 2025 года з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV. Перад св. Імшой Пантыфік праехаў на папамабілі па Плошчы Святога Пятра і прылеглай да яе Вія-дэла-Канцыліяцыёнэ, каб прывітаць усіх пілігрымаў, у тым ліку тых, ...
Читать далее »Інаўгурацыйная Імша Папы Льва XIV. Прамая трансляцыя
Святая Імша на пачатак пантыфікату Папы Льва XIV праходзіць на плошчы Святога Пятра ў прысутнасці каля 200 дэлегацый на чале з кіраўнікамі дзяржаў, урадаў і манархамі з розных частак свету. З эўхарыстычнай цэлебрацыі Леў XIV афіцыйна распачне сваё служэнне як наступнік святога Пятра і пастыр Каталіцкага Касцёла.
Читать далее »Леў XIV «узарваў» сацсеткі: бяспрэцэдэнтны ўзровень папулярнасці
Афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках за першыя 17 гадзін пасля актывацыі сабралі больш за 65 мільёнаў падпісчыкаў, значна перавысіўшы паказчыкі папярэдняга пантыфіката. Новы пантыфікат пачынаецца з новага рэкорду ў гісторыі Каталіцкага Касцёла. За няпоўныя суткі колькасць падпісчыкаў на афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках дасягнула ашаламляльных лічбаў: 12,6 мільёна на Інстаграме і больш за 53 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!