У Магілёве адбудзецца X Ружанцовы кангрэс “Маці Божая і ружанец у кармелітанскай духоўнасці” (+праграма)

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца аднадзённы Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзесятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. 

Сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая і ружанец у кармэлітанскай духоўнасці». Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, a асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.

Просьба аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў Кангрэса.

Праграма Ружанцовага кангрэса:

Субота, 3 кастрычніка 2026 г.

  • 09.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса;
  • 10.30 – 11.10 — даклад: «Тэрэза ад Езуса», айцец Юрый Находка OCD;
  • 11.15 – 11.55 — даклад: «Тэрэза ад Дзіцятка Езуса», айцец Пётр Фраштэнга OCD.

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамнту – cвяты Ружанец;
  • 13.00 – 14.00 — агульны фотаздымак, абед;
  • 14.00 – 14.40 — даклад: «Ян ад Крыжа», айцец Андрэй Авен OCD;
  • 14.40 – 15.20 — даклад: «Рафал Каліноўскі», айцец Аркадзь Куляха OCD.

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

  • 15.30 – 16.00 — перапынак;
  • 16.00 – 16.40 —спектакль;
  • 16.40 — падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 17.00 — святая Імша на завяршэнне Кангрэса пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і біскупа Александра Яшэўскага.

Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 27 верасня.

Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем з інфармацыяй пра ўдзельнікаў па нумары тэлефона дадзенага ніжэй:

  • імя, прозвішча;
  • мясцовасць, назва парафіі;
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе;
  • кантактны нумар тэлефона.

Кантакты: 

тэл.: +375(44) 773-40-76 (Viber, WhatsApp) — айцец Браніслаў Дашкевіч ОР.

e-mail: bronislavdashkevich@gmail.com

Адрас: Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава,

вул. Камсамольская, 4

для друку для друку