Пасля святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, 17 жніўня 2025 года, Леў XIV паабедаў з беднымі, якім дапамагае “Caritas” дыяцэзіі Альбана. Абед адбыўся ў мястэчку “Laudato si’” на тэрыторыі садоў Папскіх віл у Кастэль-Гандольфа. Вітаючы сабраных, Пантыфік звярнуў увагу на прыгажосць месца, у якім адбывалася іх сустрэча. “Але яно таксама прымушае нас задумацца, што найпрыгажэйшае стварэнне – тое, якое створанае ...
Читать далее »Ватыкан
Новы Доктар Касцёла: цуды – адказ хрысціяніна на рацыяналізм
Амерыканскія каталіцкія СМІ аналізуюць тэалагічную спадчыну Джона Генры Ньюмана, асабліва яго працы аб разуменні цудаў і развіцці дактрыны, якія застаюцца актуальнымі для сучаснага Касцёла. 31 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV ухваліў рашэнне аб наданні тытула Доктара Касцёла святому Джону Генры Ньюману. Пасля гэтага тэолагі і гісторыкі ў ЗША актыўна абмяркоўваюць значэнне спадчыны гэтага святога для сучаснага свету. Яго пісьмы ...
Читать далее »Біскуп Ныкель: Юбілейны год – час, каб вярнуцца да Бога
Юбілейны год – не толькі літургічная ці сімвалічная падзея, але і глыбокі духоўны шанец, — адзначыў біскуп Кшыштаф Ныкель, рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву KAI. Іерарх перакананы, што самае галоўнае падчас Юбілею – гэта “прагненне змяніць сваё жыццё на лепшае”. “А гэта можа здарыцца толькі тады, калі адбудзецца сустрэча з Езусам Хрыстом – Тым, хто ёсць Дарогай, Праўдай ...
Читать далее »Папа падчас Анёл Панскі: дзяліцеся сваімі дарамі з іншымі
Скарб нашага жыцця лепш за ўсё “інвесціраваць” у справы міласэрнасці, — сказаў 10 жніўня 2025 года Папа падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Каментуючы евангельскі ўрывак (Лк 12:32-48), Святы Айцец нагадаў словы Езуса: “Прадайце, што маеце, і дайце міласціну”. “Гэта значыць, Ён заклікае нас не захоўваць пры сабе дары, якія даў нам Бог, а выкарыстоўваць іх з ...
Читать далее »“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету
На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...
Читать далее »Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце Езуса
Каля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі. У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны ...
Читать далее »Адкрыццё Юбілею моладзі: у гэтыя дні Рым у вашых руках!
28 ліпеня 2025 года ў Рыме распачаўся Юбілей моладзі – найбуйнейшая падзея Святога года. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Увечары на Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Нечаканай кульмінацыяй свята стала прывітанне Папы Льва XIV. У гэты вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах ...
Читать далее »Юбілей лічбавых евангелізатараў: весці дыялог без павярхоўнасці
Весці дыялог з лічбавым светам, пазбягаючы павярхоўнасці, ананімнасці і спакусы быць у цэнтры ўвагі, заклікаў каталіцкіх інфлюэнсераў кардынал П’етра Паралін. 28 ліпеня 2025 года ў Рыме стартаваў Юбілей лічбавых місіянераў і каталіцкіх інфлюэнсераў. Ён сабраў каля тысячы ўдзельнікаў з усяго свету і стаў адной з важных падзей Святога года. Упершыню ў гісторыі ў рамках Святога года Касцёл арганізаваў спецыяльнае юбілейнае ...
Читать далее »Святы Айцец: кожны чалавек мае годнасць, дадзеную яму Богам
Пасля малітвы “Анёл Панскі” 27 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV звярнуўся з заклікам да мірных перамоў і выказаў глыбокую заклапочанасць становішчам мірных жыхароў Газы, якія пакутуюць ад голаду і насілля. “Маё сэрца блізкае да ўсіх, хто пакутуе ад канфліктаў і гвалту ў свеце. У прыватнасці, я малюся за тых, хто пацярпеў у сутыкненнях на мяжы Тайланда і Камбоджы, асабліва ...
Читать далее »Юбілей моладзі: Рым прыме ўдзельнікаў з 146 краін свету
Рым рыхтуецца да кульмінацыйнай падзеі Святога Года – Юбілею моладзі. Ён адбудзецца з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года. Падрабязнасці святочнай сустрэчы былі прадстаўлены 23 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. У мерапрыемстве прымуць удзел каля паўмільёна пілігрымаў з 146 краін свету. Большасць удзельнікаў (68%) паходзіць з Еўропы, амаль трэць – з іншых кантынентаў. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!