Ватыкан

Святы Пасад збірае ў Вене экспертаў па клімаце

Святы Пасад ініцыюе кліматычны дыялог у Вене: эксперты з усяго свету збяруцца абмеркаваць будучыню планеты. Вена на два дні стане цэнтрам сусветнай барацьбы з кліматычным крызісам. Менавіта тут 28-29 жніўня 2025 года Папскія акадэміі навук і сацыяльных навук збяруць навукоўцаў, палітыкаў і экспертаў, каб знайсці адказы на самыя гарачыя кліматычныя выклікі сучаснасці. «Ад крызісу да ўстойлівасці: еўрапейскі шлях да кліматычнай ...

Читать далее »

Выходзіць кніга з першымі прамовамі Папы Льва XIV

У кнігарнях з’явіцца том «І няхай будзе мір!» з першымі прамовамі Льва XIV, прысвечаны яго канцэпцыі Касцёла і свету. 27 жніўня 2025 года Ватыканскае выдавецтва выпускае кнігу «І няхай будзе мір! Словы да Касцёла і свету» Льва XIV на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах. У першых прамовах Папа акрэсліў свае прыярытэты: прымат Бога, еднасць у Касцёле і пошук міру. Ён ...

Читать далее »

Дзень посту і малітвы за мір – Папа Леў XIV ідзе шляхам папярэднікаў

Абвясціўшы ва ўсім Каталіцкім Касцёле Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру, Леў XIV працягвае традыцыю сваіх папярэднікаў, якія неаднаразова заклікалі вернікаў да духоўнай мабілізацыі дзеля супакою на планеце. Першы Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў трэцім тысячагоддзі абвясціў святы Папа Ян Павел ІІ. Ён адбыўся 14 снежня 2001 года ў адказ на трагічныя падзеі 11 верасня і ...

Читать далее »

Святы Айцец: справа міру ў свеце патрабуе ўкладу хрысціян

Бяззбройная і абяззбройваючая прысутнасць хрысціян у грамадстве павінна указаць альтэрнатыву развіццю свету, — адзначыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў 46-й Сустрэчы сяброўства паміж народамі. Міжнародны форум пройдзе з 22 па 27 жніўня 2025 года ў італьянскім горадзе Рыміні на тэму “У пустынных месцах будзем будаваць з новай цэглы”. Папа Леў XIV прывітаў яго ўдзельнікаў у пасланні за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра ...

Читать далее »

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце. Папа Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб ...

Читать далее »

Папа Леў XIV паабедаў з беднымі

Пасля святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, 17 жніўня 2025 года, Леў XIV паабедаў з беднымі, якім дапамагае “Caritas” дыяцэзіі Альбана. Абед адбыўся ў мястэчку “Laudato si’” на тэрыторыі садоў Папскіх віл у Кастэль-Гандольфа. Вітаючы сабраных, Пантыфік звярнуў увагу на прыгажосць месца, у якім адбывалася іх сустрэча. “Але яно таксама прымушае нас задумацца, што найпрыгажэйшае стварэнне – тое, якое створанае ...

Читать далее »

Новы Доктар Касцёла: цуды – адказ хрысціяніна на рацыяналізм

Амерыканскія каталіцкія СМІ аналізуюць тэалагічную спадчыну Джона Генры Ньюмана, асабліва яго працы аб разуменні цудаў і развіцці дактрыны, якія застаюцца актуальнымі для сучаснага Касцёла. 31 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV ухваліў рашэнне аб наданні тытула Доктара Касцёла святому Джону Генры Ньюману. Пасля гэтага тэолагі і гісторыкі ў ЗША актыўна абмяркоўваюць значэнне спадчыны гэтага святога для сучаснага свету. Яго пісьмы ...

Читать далее »

Біскуп Ныкель: Юбілейны год – час, каб вярнуцца да Бога

Юбілейны год – не толькі літургічная ці сімвалічная падзея, але і глыбокі духоўны шанец, — адзначыў біскуп Кшыштаф Ныкель, рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву KAI. Іерарх перакананы, што самае галоўнае падчас Юбілею – гэта “прагненне змяніць сваё жыццё на лепшае”. “А гэта можа здарыцца толькі тады, калі адбудзецца сустрэча з Езусам Хрыстом – Тым, хто ёсць Дарогай, Праўдай ...

Читать далее »

Папа падчас Анёл Панскі: дзяліцеся сваімі дарамі з іншымі

Скарб нашага жыцця лепш за ўсё “інвесціраваць” у справы міласэрнасці, — сказаў 10 жніўня 2025 года Папа падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Каментуючы евангельскі ўрывак (Лк 12:32-48), Святы Айцец нагадаў словы Езуса: “Прадайце, што маеце, і дайце міласціну”. “Гэта значыць, Ён заклікае нас не захоўваць пры сабе дары, якія даў нам Бог, а выкарыстоўваць іх з ...

Читать далее »

“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету

На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...

Читать далее »