16 кастрычніка 2025 года Папа Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ўручыў яму афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь. Сустрэча старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Пантыфікам працягвалася каля паўгадзіны ў сяброўскай і сонечнай атмасферы, паінфармаваў іерарх у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі “Vatican News”. Арцыбіскуп Станеўскі ахарактарызаваў Льва XIV як чалавека глыбокай веры, разважлівага, спакойнага, які ўмее ўважліва ...
Читать далее »Ватыкан
Паляк падарыў Святому Айцу чыстакроўнага арабскага каня
Ужо былі белы матацыкл і электрамабіль. Цяпер Папа Леў XIV атрымаў у падарунак белага каня. Пратон, чыстакроўны арабскі конь, стаў асаблівым сюрпрызам для Святога Айца ад Анджэя Міхальскага, уладальніка і заснавальніка коннага завода ў Калабжэгу-Будзіставе (Польшча). Ідэя нарадзілася з фота з Перу «Калі я ўбачыў гэтыя фота будучага Папы на кані ў Перу, нарадзілася ідэя, што я хачу падарыць яму ...
Читать далее »“Dilexi te”: Папа Леў XIV прысвяціў першую адгартацыю любові да бедных
Папа заклікаў працягваць двухтысячагадовую традыцыю касцельнай увагі да людзей, якія пакутуюць і жывуць у нястачы. У сваёй першай адгартацыі ён нагадаў, што веру нельга аддзяліць ад любові да бедных. 9 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане была апублікавана першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва – “Dilexi te” (Я палюбіў цябе) – гэта словы з кнігі Апакаліпсіса святога Яна (3,9), ...
Читать далее »Папа Леў XIV манахам і манахіням: не спыняйцеся ў сведчанні надзеі
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 8 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане, Папа прывітаў законнікаў, законніц і кансэкраваных свецкіх асоб, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею кансэкраванага жыцця. “Дарагія браты і сёстры, дзякую вам за ваша каштоўнае служэнне Евангеллю і Касцёлу. Заклікаю вас быць выразнымі знакамі любові Бога і прыладамі міру ў кожным асяроддзі. Не спыняйцеся ў сведчанні надзеі ...
Читать далее »“Вы – сведкі Хрыста”: пасланне Папы да моладзі
Апублікавана пасланне Папы на 40-ы Сусветны дзень моладзі. Пантыфік запрашае юнакоў і дзяўчат быць мужнымі сведкамі Хрыста ў свеце. “Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною” (Ян 15, 27) — гэтыя словы з Евангелля святога Яна сталі тэмай першага паслання Льва XIV, прымеркаванага да 40-га Сусветнага дня моладзі. Ён будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 23 лістапада 2025 года, ва ўрачыстасць ...
Читать далее »Іерархі і святары з Беларусі ў Юбілейнай пілігрымцы ў Рыме
У Вечным горадзе праходзіць юбілейная пілігрымка біскупаў, святароў і вернікаў з Беларусі, якія сустрэліся з Папам Львом XIV і прайшлі праз Святую Браму. У атмасферы Юбілейнага 2025 года Рым прымае шматлікіх пілігрымаў з усяго свету. Сярод іх – дзве групы з Беларусі, якія прыбылі ў духоўнае падарожжа да Апостальскай Сталіцы. Дэлегацыі з Віцебскай і Пінскай дыяцэзій, узначаленыя біскупамі, здзейснілі адзін ...
Читать далее »Laudato si’ 10 гадоў: Касцёл працягвае справу экасправядлівасці
У Ватыкане прайшла прэзентацыя канферэнцыі да 10-годдзя «Laudato si'». Форум «Уздымаючы надзею на кліматычную справядлівасць» збярэ ў Кастэль Гандольфа каля тысячы ўдзельнікаў. У Зале Друку Святога Пасада адбылася прэзентацыя міжнароднай канферэнцыі “Raising Hope for Climate Justice” (Уздымаючы надзею на кліматычную справядлівасць). Форум, арганізаваны Рухам «Laudato si’», прымеркаваны да дзясятай гадавіны выхаду аднайменнай энцыклікі. У прэс-канферэнцыі, між іншым, прынялі ўдзел сястра ...
Читать далее »“Ахоўваць чалавечыя галасы і абліччы” – тэма Дня камунікацыі-2026
“Ахоўваць чалавечыя галасы і абліччы” – такую тэму Папа Леў XIV выбраў для 60-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, які будзе адзначацца 24 студзеня 2026 года. “У сучасных камунікацыйных экасістэмах тэхналогія ўплывае на ўзаемадзеянне так, як ніколі раней: ад алгарытмаў, што адбіраюць кантэнт у стужках навін, да штучнага інтэлекту, які стварае цэлыя тэксты і размовы. Чалавецтва сёння мае магчымасці, пра якія ...
Читать далее »Святы Айцец атрымаў у падарунак ровар, зроблены вязнямі
24 верасня 2025 года падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV атрымаў незвычайны падарунак – ровар, спецыяльна створаны для яго турэмнымі зняволенымі, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Над роварам працавалі 24 зняволеныя з рамонтнай майстэрні турмы ў Бальцана. Двое з іх атрымалі дазвол прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі на Плошчы Святога Пятра і асабіста ўручыць Пантыфіку ровар і яго партрэт. ...
Читать далее »Сусветны дзень хворага 2026: любоў, што нясе боль іншага
«Міласэрнасць Самаранiна – любіць, нясучы боль іншага» – такую тэму выбраў Папа для наступнага Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца ў 2026 годзе. Пра гэта паведаміла Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Тэма, ставячы ў цэнтр евангельскую постаць Самараніна, які праяўляе любоў, клапоцячыся пра спакутаванага чалавека, што трапіў у рукі разбойнікаў, хоча падкрэсліць гэты аспект любові да бліжняга: любоў патрабуе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!