Ватыкан

Кардынал Макрыцкас расказаў пра падрыхтоўку магілы Папы

Кардынал Раландас Макрыцкас, архіпрэзбітэр-каад’ютар Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, вечарам 22 красавіка 2025 года расказаў журналістам пра дэталі падрыхтоўкі магілы Папы Францішка. Надмагільная пліта будзе выраблена з мармуру, прывезенага з рэгіёна Лігурыя на поўначы Італіі – у памяць пра паходжанне сям’і Святога Айца. Згодна з тэстамэнтам Папы, магіла будзе сціплай: на ёй будзе змешчана толькі імя Пантыфіка, а на сцяне – павялічаная выява ...

Читать далее »

Сотні вернікаў у Ватыкане маліліся аб вечным супакоі для Папы

Кардынал П’етра Паралін узначаліў ружанцовую малітву аб вечным супакоі для Папы Францішка. Яна адбылася вечарам 22 красавіка 2025 года перад Базілікай Санта-Марыя-Маджорэ. “Даверым нашага дарагога Святога Айца Найсвяцейшай Марыі, “Salus Populi Romani”, — заахвоціў вернікаў найбліжэйшы супрацоўнік спачылага Пантыфіка. Малітва прайшла каля марыйнага абраза, да якога Папа Францішак звяртаўся ў малітве ў найбольш важныя моманты свайго пантыфікату. Кардынал Паралін заклікаў ...

Читать далее »

Абвешчана дата пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Францішка адбудзецца 26 красавіка 2025 года. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы перад Базілікай Святога Пятра. Рашэнне аб даце пахавання было прынята кардыналамі, якія прысутнічалі на першай генеральнай кангрэгацыі, скліканай пасля смерці Святога Айца. Яна адбылася раніцай 22 красавіка 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што пахавальную Імшу ўзначаліць ...

Читать далее »

Памёр Папа Францішак

21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым. «Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. ...

Читать далее »

Велікоднае пасланне Urbi et Orbi: паверым зноў у тое, што мір магчымы!

«Я хацеў бы, каб мы зноў паверылі ў тое, што мір магчымы!» Няхай з Іерусаліма, дзе сёлета католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень разам, святло міру распаўсюдзіцца на ўсю Святую Зямлю і ўвесь свет, — пажадаў Папа Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая 20 красавіка 2025 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, ...

Читать далее »

Папа признал Антонио Гауди досточтимым Cлугой Божьим

14 апреля Папа Франциск уполномочил Департамент по прославлению святых, в лице его префекта кардинала Марчелло Семераро, признать героические добродетели мирянина Антонио Гауди, посвятившего жизнь строительству базилики Саграда Фамилия. Выдающийся испанский зодчий считал свою работу важной миссией: «приближать людей к Богу». Главным подвигом жизни Антонио Гауди, представителя каталонского модернизма и «архитектора от Бога», стало возведение Искупительного храма Святого Семейства в Барселоне. ...

Читать далее »

Святы Пасад: дэкрэт аб інтэнцыях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы

Дыкастэрыя па справах духавенства выдала Дэкрэт аб інтэнцыях і ахвяраваннях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы. Уводзяцца больш дакладныя правілы для забеспячэння празрыстасці, справядлівасці і павагі да волі вернікаў. Новыя нормы, зацверджаныя Папам Францішкам у Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, уступяць у сілу ў Велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года. Дэкрэт быў апублікаваны за подпісам кардынала Лазаруса Ю Хён-сіка, прэфекта Дыкастэрыі ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля: Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра

Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай Літургіі Пальмовай нядзелі. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі. Гэта ...

Читать далее »

На Вялікдзень плошчу Святога Пятра ўпрыгожаць тысячы кветак

На Вялікі тыдзень 2025 года плошча Святога Пятра і ватыканская базіліка будуць упрыгожаныя тысячамі рознакаляровых кветак і раслін, прывезеных з Італіі і Нідэрландаў. У Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, на плошчы перад Саборам Святога Пятра будуць раздаваць 150 пальмавых галін і 200 тысяч аліўкавых галінак, якія ахвяруе італьянская асацыяцыя “Гарады алею”. Не будзе недахопу і ў традыцыйных “пальмурэлах” – ...

Читать далее »

«Гэта Ватыкан»… Беларускія іерархі наведалі з візітам Апостальскую Сталіцу

З 18 па 22 лютага беларускія іерархі – арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі – наведалі Ватыкан. Яны правялі шэраг важных сустрэчаў, хоць некаторыя з запланаваных спатканняў правесці не атрымалася. 20 лютага ў Дзяржсакратарыяце іерархі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама беларускі святар Раман Суша, які зʼяўляецца доктарам тэалогіі і выкладае ў папскіх універсітэтах у Рыме. ...

Читать далее »