Ватыкан

Ліван просіць Святы Пасад выратаваць хрысціянскую прысутнасць

Ліван звярнуўся да Святога Пасада з просьбай аб медыяцыі і дапамозе для захавання хрысціянскіх супольнасцей на поўдні краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. Тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Лівана Юсефам Раджы і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам стала важным крокам у спробах спыніць эскалацыю канфлікту. Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “X” сам ліванскі палітык, ён звярнуўся да ...

Читать далее »

Ватыкан: новы сімвал абароны стварэння

У Ватыканскіх садах пасадзілі дрэва гінкга білоба або гінкга двухлопасцевы. Рэліктавая расліна – сімвал абароны навакольнага асяроддзя і напамін пра адказнасць чалавека за Божае стварэнне. 6 сакавіка 2026 года італьянскія спецыялісты з Нацыянальнай асацыяцыі аграномаў і лесаводаў зрабілі асаблівы падарунак Папу Льву XIV. На алеі Радыё высадзілі адну з найстарэйшых лекавых раслін свету. Гэта стала працягам лістападаўскай сустрэчы Пантыфіка з ...

Читать далее »

Молімся разам з Папам: аб раззбраенні і міры

Святы Айцец заклікае ўвесь Касцёл маліцца разам з ім аб раззбраенні і міры. Відэаролік з інтэнцыяй на сакавік 2026 года распаўсюдзіла Папская сусветная сетка малітвы. “Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту”, — так гучыць малітоўная інтэнцыя Льва XIV. Створаныя для адзінства і братэрства У відэароліку ініцыятывы ...

Читать далее »

Папскі прапаведнік: мір нараджаецца з адвагі стаць малымі

Першае велікапоснае казанне айца Раберта Пазаліні прагучала раніцай 6 сакавіка 2026 года ў Зале Паўла VI у прысутнасці Папы Льва XIV. Яго тэмай стала навяртанне і наследаванне Хрыста на шляху пакоры ў святле жыцця святога Францішка. Прапаведнік Папскага дома адзначыў, што навяртанне святога Францішка было свабодным адказам на ініцыятыву Бога, які перамяніў усю яго істоту і паставіў на шлях вяртання ...

Читать далее »

Папа семінарыстам: жывіце Богам, а не звычкай

Папа Леў XIV сустрэўся 28 лютага 2026 года ў Ватыкане з супольнасцямі чатырох іспанскіх семінарый, заклікаўшы будучых святароў захоўваць жывую сувязь з Богам і пазбягаць фармалізму ў служэнні. Сустрэча з семінарыстамі з Алькала-дэ-Энарэс, Таледа, Каталоніі і Картахены стала для Пантыфіка выдатнай нагодай паразважаць над сутнасцю падрыхтоўкі да святарства. Звяртаючыся да будучых душпастыраў, Святы Айцец падкрэсліў, што семінарыя заўсёды з’яўляецца знакам ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае чатыры краіны Афрыкі, Манака і Іспанію

У Ватыкане быў абнародаваны расклад найбліжэйшых Апостальскіх падарожжаў Папы Льва XIV. Святы Айцец мае намер наведаць Манака, чатыры краіны Афрыкі і Іспанію. Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала расклад папскіх падарожжаў 25 лютага 2026 года, праз некалькі дзён пасля афіцыйнага абвяшчэння графіка яго пастырскіх візітаў па гарадах Італіі. Кароткі візіт у Манака Першае замежнае падарожжа сёлета Пантыфік здзейсніць у Княства Манака ...

Читать далее »

Вера як жаданне: Папа адказаў на ліст неабыякавага шукальніка

Папа Леў XIV адказаў на ліст чалавека, які называе сябе атэістам, падкрэсліўшы, што годнасць жыцця заключаецца не ў фармальнай веры, а ў шчырым і нястомным пошуку аблічча Бога. Сапраўдная праблема веры заключаецца не ў тым, каб проста прызнаваць існаванне Бога, а ў тым, каб шукаць Яго ў кожным імгненні свайго шляху. У лютаўскім нумары часопіса “Piazza San Pietro”, які выдаецца ...

Читать далее »

Папа і іерархі Рымскай курыі распачалі велікапосныя рэкалекцыі

Увечары 22 лютага 2026 года для Папы, кіраўнікоў Дыкастэрый Рымскай курыі і кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, распачаўся перыяд велікапосных духоўных практыкаванняў. Ён будзе працягвацца да 27 лютага. Ватыканскія рэкалекцыі на тэму “Асветленыя схаванай славай” праводзіць нарвежскі біскуп Эрык Вардэн – манах-трапіст, прэлат Тронхейма і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Скандынавіі. Яны праходзяць у капліцы Папы Паўла ІІІ у Апостальскім палацы, ...

Читать далее »

У Касцёле два новыя благаслаўлёныя і тры слугі Божыя

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыі, прызнанні цуду і гераічнасці цнот. Новымі благаслаўлёнымі Касцёла стануць два манаха: базыліянін з Лівана і францішканін з Францыі. 21 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, ухваліўшы пяць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай установай. У хуткім часе ў Касцёле з’явяцца два новыя благаслаўлёныя: Бешара ...

Читать далее »

Галоўны папскі арганіст пра «святое хваляванне» і акустыку

Першы арганіст Ватыканскай Базілікі Жазэп Сале Коль распавёў пра сваё служэнне як пра акт малітвы і мастацкі выклік, які патрабуе абсалютнай дакладнасці падчас літургій з Папам. Іспанскі музыка Жазэп Сале Коль, які займае пасаду першага арганіста Базілікі Святога Пятра, падзяліўся сваімі думкамі аб адказнасці перад Богам і мільёнамі вернікаў. У інтэрв’ю парталу katholisch.de ён падкрэсліў, што ігра пад купалам, створаным ...

Читать далее »