Ватыкан

У Касцёле два новыя благаслаўлёныя і тры слугі Божыя

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыі, прызнанні цуду і гераічнасці цнот. Новымі благаслаўлёнымі Касцёла стануць два манаха: базыліянін з Лівана і францішканін з Францыі. 21 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, ухваліўшы пяць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай установай. У хуткім часе ў Касцёле з’явяцца два новыя благаслаўлёныя: Бешара ...

Читать далее »

Галоўны папскі арганіст пра «святое хваляванне» і акустыку

Першы арганіст Ватыканскай Базілікі Жазэп Сале Коль распавёў пра сваё служэнне як пра акт малітвы і мастацкі выклік, які патрабуе абсалютнай дакладнасці падчас літургій з Папам. Іспанскі музыка Жазэп Сале Коль, які займае пасаду першага арганіста Базілікі Святога Пятра, падзяліўся сваімі думкамі аб адказнасці перад Богам і мільёнамі вернікаў. У інтэрв’ю парталу katholisch.de ён падкрэсліў, што ігра пад купалам, створаным ...

Читать далее »

Святы Айцец: здароўе – усеагульнае права, а не прывілей

“Нягледзячы на заявы і абяцанні, рэальнасць такая, што не ўсе жыцці шануюцца аднолькава, а здароўе не ўсюды абаронена і не ўсюды даступна”, — адзначыў Святы Айцец. 16 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай акадэміі жыцця. Ён падкрэсліў, што тэма пасяджэння – “Здароўе для ўсіх. Устойлівасць і роўнасць” – мае асаблівую актуальнасць у наш ...

Читать далее »

Пасланне Святога Айца на Вялікі пост 2026 года

Раззброіць мову, прыслухоўвацца да Божага слова і голасу людзей, якія пакутуюць, перажыць час пакаяння ў духу адзінства, — заклікаў Папа Леў XIV у сваім пасланні на Вялікі пост, які распачнецца ў Касцёле 18 лютага 2026 года. “Вялікі пост – гэта час, калі Касцёл з мацярынскім клопатам запрашае нас вярнуць таямніцу Бога ў цэнтр нашага жыцця, каб наша вера зноў набыла ...

Читать далее »

Голас Папы ў новым гучанні: Ватыканскае радыё адзначае 95-годдзе

Ватыканскае радыё святкуе сваё 95-годдзе 12 лютага 2026 года, прэзентуючы абноўленае гукавое аблічча, якое спалучае гістарычныя традыцыі з сучаснай музычнай мовай. Галоўным элементам новага стылю стала пераасэнсаванне славутага гімна «Christus Vincit», які на працягу многіх дзесяцігоддзяў з’яўляецца пазнавальным сімвалам папскага радыё. Праект, давераны майстру Марчэла Філатэі, прапануе сучасную трактоўку класічнай тэмы чэхаславацкага кампазітара Яна Кунца і аркестроўкі Альберыка Віталіні, захоўваючы ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Фултан Шын будзе абвешчаны благаслаўлёным

Святы Пасад афіцыйна дазволіў працягнуць працэс беатыфікацыі арцыбіскупа Фултана Шына, аднаго з самых уплывовых каталіцкіх прапаведнікаў ХХ стагоддзя. Біскуп дыяцэзіі Пеорыя Луіс Тылка паведаміў, што Святы Пасад зняў усе перашкоды для ўрачыстага абвяшчэння Фултана Шына благаслаўлёным. Раней працэс быў адкладзены на няпэўны час з прычыны абвінавачванняў у няправільным кіраванні справамі аб злоўжываннях, аднак дбайнае даследаванне даказала іх поўную беспадстаўнасць. Арцыбіскуп ...

Читать далее »

Папа Лев XIV не просто назначает епископов — он формирует определенный стиль служения

Если рассматривать недавние назначения Архиепископов Нью-Йорка, Вестминстера и Вены в совокупности, становится ясно, что это не отдельные или просто технические решения. Между ними существует внутренняя логика. Более того, именно в них начинает вырисовываться видение Церкви, характерное для понтификата Превоста. Эти назначения являют фигуру епископа, предназначенную для Церкви, которая больше не может управляться теоретическими абстракциями, но которая также не может позволить ...

Читать далее »

Успамін святога Джона Генры Ньюмана ўключаны ў Рымскі каляндар

Папа Леў XIV распарадзіўся ўключыць у Агульны рымскі каляндар ўспамін святога Джона Генры Ньюмана, кардынала і Доктара Касцёла. 3 лютага 2026 года Дыкастэрыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў абнародавала дэкрэт аб уключэнні неабавязковага ўспаміну святога Джона Генры Ньюмана ў Агульны рымскі каляндар. Ён будзе адзначацца 9 кастрычніка – у дзень навяртання гэтага былога святара Англіканскай Царквы, які перайшоў у каталіцтва ...

Читать далее »

Унікальная Біблія ў Ватыкане: выданне агледзеў Пантыфік

Арыгінал унікальнай Бібліі XV стагоддзя быў прывезены ў Ватыкан і прадстаўлены Святому Айцу. Леў XIV стаў чацвёртым Папам у гісторыі, які трымаў у руках гэта выданне. Пантыфік меў магчымасць агледзець два тамы Бібліі д’Эстэ ў Апостальскім палацы перад іх вяртаннем у Модэну, дзе яны звычайна захоўваюцца. Біблія, створаная ў XV стагоддзі на замову герцага Модэны, Рэджа і Ферары Борса д’Эстэ, ...

Читать далее »

Клопат пра вечнасць: “лячэнне” фрэскі Мікеланджэла

Дырэктар Ватыканскіх музеяў раскрыла дэталі прафілактычных прац над фрэскай Мікеланджэла, патлумачыўшы выбар стацыянарных рыштаванняў і выкарыстанне новых навуковых метадаў. Пасля анансавання маштабнай праверкі стану “Апошняга суда”, Барбара Ята ў размове з Паола Андарца з італьянскай рэдакцыі «Vatican News» падкрэсліла, што гэты праект – не проста клінінг, а глыбокае навуковае даследаванне. Паводле яе слоў, аперацыя будзе “надзвычайнай, але простай”: спецыялісты выдаляць ...

Читать далее »