Хірургічная аперацыя Папы Льва XIV прайшла паспяхова. Урачы паведамілі падрабязнасці

Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ аденакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Святога Пасада.

“Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ўвечары 13 кастрычніка 2026 года.

Адзначаецца, што Святы Айцец знаходзіўся ў аперацыйнай каля трох гадзін, а сама аперацыя доўжылася каля 90 хвілін. Яна прайшла паспяхова, без ускладненняў.

Пасля аперацыі Папа нармальна прачнуўся і пасля кароткага перыяду назірання вярнуўся ў сваю палату на 10-м паверсе.

Таксама Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што ноч пасля аперацыі прайшла спакойна.

Па матэрыялах беларускай рэдакцыі Vatican News

для друку для друку