- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Хірургічная аперацыя Папы Льва XIV прайшла паспяхова. Урачы паведамілі падрабязнасці

[1]Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ аденакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Святога Пасада.

“Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ўвечары 13 кастрычніка 2026 года.

Адзначаецца, што Святы Айцец знаходзіўся ў аперацыйнай каля трох гадзін, а сама аперацыя доўжылася каля 90 хвілін. Яна прайшла паспяхова, без ускладненняў.

Пасля аперацыі Папа нармальна прачнуўся і пасля кароткага перыяду назірання вярнуўся ў сваю палату на 10-м паверсе.

Таксама Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што ноч пасля аперацыі прайшла спакойна.

Па матэрыялах беларускай рэдакцыі Vatican News [2]