Ва ўрачыстай святой Імшы 18 ліпеня парафіяне і госці дзякавалі Богу за чвэрць стагоддзя існавання парафіяльнай супольнасці ў гарадскім пасёлку Ветрына. Святую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ветрына — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне, за 23 кіламетры ад Полацка. З сярэдзіны XVI ст. гэта мястэчка знаходзілася ў Полацкім ваяводстве. Менавіта тут, у невялічкай супольнасці, 21 чэрвеня 2001 года была ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
«Светач» у Бягомлі: 10 гадоў перамогі над злом
11-12 ліпеня Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач» пры каталіцкай парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі ўрачыста адзначыў дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці. Святкаванне распачалося 11 ліпеня а 11-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў ксёндз Мікола Гракаў, пробашч парафіі ў Свіры. На пачатку Імшы духоўны кіраўнік цэнтра айцец Тадэвуш Кавальскі OFMCap адзначыў: “Сягоння мы святкуем 10 год перамогі над злом”. Гэтыя ...
Читать далее »У Ёдах адзначылі парафіяльную ўрачыстасць
11 ліпеня ў Ёдах (Віцебская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. На супольную малітву ў невялічкай, але вельмі прыгожай і ўтульнай капліцы Маці Божай Шкаплернай сабраліся шматлікія парафіяне і госці свята. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ, сэрцанін з Шаркаўшчыны, пад чыёй апекай да апошняга часу знаходзілася Ёдская парафія. У прывітальным ...
Читать далее »«Слядамі святых рэліквій». Аднадзённая пілігрымка вернікаў з Дзеркаўшчынскай парафіі
«Слядамі святых рэліквій»… Менавіта пад такім заклікам адбылася аднадзённая пілігрымка вернікаў з парафіі Унебаўшэсця Хрыста Пана ў Дзеркаўшчыне слядамі рэліквій святых: Барысаў, Магілёў, Орша, Лепель. У Барысаве нас сустрэў капелан Яго Святасці ксёндз пробашч Уладзіслаў Завальнюк, які гасцінна і па-гаспадарску разам з іншымі вернікамі апекаваўся намі на гэты час. Была магчымасць наведаць Японскі сад пры касцёле і захапляцца неверагоднай прыгажосцю, ...
Читать далее »У Новалукомлі біскуп Алег Буткевіч асвяціў алтар Езуса Міласэрнага: «Свет трымаецца дзякуючы Божай любові»
14 чэрвеня каталіцкая супольнасць Новалукомля перажыла незвычайную духоўную падзею. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч урачыста асвяціў бакавы алтар і абраз Езуса Міласэрнага. Гэта не проста аздабленне касцёла, а сапраўдная Брама Міласэрнасці, якая, па словах пробашча, упісваецца ў сусветны струмень ласкі. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі на пачатку святой Імшы адзначыў адмысловасць гэтага дня: – Гэты візіт адбываецца ў адметны час. Менавіта ...
Читать далее »Тры ключы да святасці і благаслаўленне новапрэзбітараў: фэст св. Антонія ва Удзеле
13 чэрвеня 2026 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Удзела сабраліся сотні вернікаў, каб ушанаваць святога Антонія Падуанскага – сусветна вядомага цудатворцы і доктара Касцёла. Сёлетняе свята, якое выпала на час юбілейнага Года святога Францішка, стала асаблівым дзякуючы прысутнасці новапрэзбітараў. Урачыстую Імшу цэлебравалі нядаўна высвечаныя святары — а. Уладзіслаў Молчан OFMConv і кс. Антоній Тышко. Падчас ...
Читать далее »«Бог праз нас здзяйсняе Сваё служэнне»: біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з духавенствам у Паставах
11 чэрвеня 2026 года ў гістарычным касцёле св. Антонія Падуанскага ў Паставах сабраліся святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта і супольнай Літургіі гадзін. Галоўнай падзеяй стала святая Імша на лацінскай мове, якую ўзначаліў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. У сваім прывітанні іерарх падкрэсліў асаблівы кантэкст сустрэчы: «Збіраемся ў сэрцанаў, напярэдадні іх патранальнага свята ...
Читать далее »Свята Эўхарыстыі. Працэсія Божага Цела і першая Святая Камунія прайшлі ў Шаркаўшчыне
7 чэрвеня 2026 года — незвычайны дзень у нашай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне: адзінаццаць маленькіх парафіянаў упершыню прынялі Езуса да сваіх сэрцаў. Перажыванню гэтай падзеі папярэднічалі два гады заняткаў катэхэзы і сістэматычны ўдзел у нядзельнай Святой Імшы. Перад пачаткам Святой Імшы бацькі благаславілі сваіх дзяцей. Адчувалася хваляванне і бацькоў, і дзяцей. А потым – урачыстая Святая Імша, якую ...
Читать далее »Карытас Віцебск арганізаваў прагулку па Дзвіне для людзей з інваліднасцю
7 чэрвеня, у Віцебску адбылася асаблівая падзея — прагулка па рацэ Дзвіна для людзей з інваліднасцю. Ужо другі раз на прычале ў Дзвіны збіраюцца людзі з інваліднасцю, каб правесці час разам, добра адпачыць і адсвяткаваць новы дзень жыцця. Арганізатарам мерапрыемства, як і ў мінулым годзе, выступіў Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета ў прагулцы прынялі ўдзел амаль 60 асоб, сярод якіх былі ...
Читать далее »“Плод дае той, хто мае карані”. 25 год заснавання святыні адзначылі ў Пагошчы
Колькі крокаў трэба прайсці ад вуглавога каменю да прыгожага велічнага храма? Колькі людзей павінна прыкласці намаганні, каб пабудаваць не проста муры касцёла, а сапраўдную супольнасць? Адказы на гэтыя пытанні добра ведаюць вернікі Пагошчы. Пагошча – гэта маляўнічы аграгарадок на Браслаўшчыне. Людзей тут заўсёды аб’ядноўвала адданая праца на ніве земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама шчырая вера ў Бога. Менавіта дзякуючы веры, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!