12 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння! Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Беларускія калядкі, народжаныя ў Друі і захаваныя ў Лондане, вяртаюцца дадому
Каляды — гэта не толькі свята Божага Нараджэння, але і час, калі народная памяць асабліва востра адчувае патрэбу вяртаць сабе тое, што было страчана, забытае або раскіданае па свеце. У гісторыі беларускага хрысціянства ХХ стагоддзя ёсць нямала старонак, якія яшчэ чакаюць свайго адкрыцця. І часам гэтыя адкрыцці прыходзяць зусім нечакана — з архіваў, прыватных калекцый, дыяспарных бібліятэк, дзе гадамі, а ...
Читать далее »У свята Хросту Пана ў Чашніках з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі 25-годдзе адраджэння касцёла. Фотафакт
На нядзельнай святой Імшы 11 студзеня ў Чашніцкай парафіі Перамянення Пана было надзвычай шматлюдна. І на гэта была асаблівая прычына, бо мясцовая парафіяльная супольнасць дзякавала Богу за 25 гадоў функцыянавання адроджанай парафіі. У касцёле было прыгожа, бо акрамя стаенкі, шматлікіх гірляндаў і ялінак, касцёл быў упрыгожаны малюнкамі на калядную тэматыку, якія падрыхтавалі дзеці з усяго Чашніцкага раёна. Гэтыя творы былі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў калядны фестываль у Верхнядзвінску. Фотафакт
9 студзеня ў Верхнядзвінску прайшоў традыцыйны калядны фестываль «Падарунак з нябёсаў», канцэртныя нумары якога напаўнялі сэрцы радасцю і надзеяй, паведамляе d-p.by. Юныя парафіяне Верхнядзвінскага касцёла паказалі тэатралізаваную сцэнку аб Нараджэнні Хрыста. Калядны фестываль у Верхнядзвінску ўнікальны, бо аб’ядноўвае духоўнасцю і творчасцю тры хрысціянскія канфесіі: праваслаўных, католікаў і хрысціян Веры Евангельскай. Удзел у фестывалі прынялі духоўныя прадстаўнікі ўсіх цэркваў. Яны не ...
Читать далее »Урачыстасць Аб’яўлення Пана на Лепельшчыне
Прывітаць маленькага Езуса прыйшлі тры мудрацы з усходу і прынеслі Дзіцятку свае дары: золата, ладан і смірну. І ў касцёл Святога Казіміра ў Лепелі да нованароджанага Пана 6 студзеня а шостай гадзіне вечара завітала шмат вернікаў. Парафіяне, як і ўсходнія вешчуны, прыйшлі не з пустымі рукамі: хто нёс ваду, хто ладан, а хто і проста чыстае сэрца і добрыя думкі. ...
Читать далее »“Сведкі веры ў нованароджанага Езуса Хрыста”. У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема” (+відэа)
У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах. Раніцай 3 студзеня ўдзельнікаў з Браслава і Полацка, Варапаева і Мінска, Глыбокага і Пастаў гасцінна прымалі ў мясцовым доме культуры. Да конкурснай праграмы падрыхтаваліся таксама ...
Читать далее »У першы дзень новага года лепельскія парафіяне ўшанавалі Багародзіцу Марыю
Першы дзень новага года лепельскія парафіяне сустрэлі ў касцёле Святога Казіміра шанаваннем святой Багародзіцы Марыі. Мінулы год стаўся для касцёла плённым: шмат чаго было набыта, несупынна аздаблялася памяшканне святыні, упрыгожваліся сам будынак і панадворак касцёла. У святым рэлікварыі з’явілася шмат новых рэліквій святых. Усё гэта цудоўна, але трэба яшчэ сказаць, што адным з важнейшых прыдбанняў каталіцкай святыні ў гэтым годзе ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў фестываль батлеек (+відэа)
29 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне. У сёлетнім фестывалі батлеек прынялі ўдзел 8 парафій Віцебскай дыяцэзіі: парафія Езуса Міласэрнага, парафія св. Уладзіслава, парафія св. Антонія Падуанскага — з Віцебску, парафія св. Юзафа з Оршы, парафія Святой Тройцы ...
Читать далее »Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім
23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці. Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак ...
Читать далее »Аплатковая сустрэча руху “Маці ў малітве” Віцебскай дыяцэзіі
У свята Яна евангеліста ў наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху “Маці ў малітве”. На яе сабраліся прадстаўніцы як з заходніх, так і ўсходніх парафій Віцебшчыны — больш за 120 чалавек. Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!