Біскуп Алег Буткевіч наведаў калядны фестываль у Верхнядзвінску. Фотафакт

9 студзеня ў Верхнядзвінску прайшоў традыцыйны калядны фестываль «Падарунак з нябёсаў», канцэртныя нумары якога напаўнялі сэрцы радасцю і надзеяй, паведамляе d-p.by. Юныя парафіяне Верхнядзвінскага касцёла паказалі тэатралізаваную сцэнку аб Нараджэнні Хрыста.

Калядны фестываль у Верхнядзвінску ўнікальны, бо аб’ядноўвае духоўнасцю і творчасцю тры хрысціянскія канфесіі: праваслаўных, католікаў і хрысціян Веры Евангельскай. Удзел у фестывалі прынялі духоўныя прадстаўнікі ўсіх цэркваў. Яны не толькі сардэчна прывіталі ўдзельнікаў свята, але і ўразілі сваім талентам.

У цэнтры культуры размясцілася вялікая тэматычная выстава, на якой свае творчыя працы прадставілі мастакі і майстры народных рамёстваў, установы культуры Верхнядзвіншчыны.

для друку для друку