18 кастрычніка 2026 года стала для лепельскай супольнасці сапраўдным духоўным святам – урачыстым, светлым і надзвычай значным. У касцёле Святога Казіміра адбылася падзея, да якой парафіяне ішлі праз працяглы час малітвы, роздумаў і грунтоўнай падрыхтоўкі да хрысціянскага сталення – удзяленне сакраманту Канфірмацыі. Каб у поўнай меры адчуць вагу гэтага дня, варта прыгадаць, як супольнасць крок за крокам набліжалася да гэтай ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
«Бог выбраў нас…»: сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Мястэчку Беззаганнай
15 кастрычніка ў Удзеле, у «Мястэчку Беззаганнай», што знаходзіцца пад апекай айцоў францішканаў, адбылася дыяцэзіяльная сустрэча святароў і сясцер законных Віцебскай дыяцэзіі. Гэта быў дзень, калі ў цішыні і малітве духавенства магло спыніцца, каб паразважаць над сваім пакліканнем і адказнасцю за чалавечыя душы. Сустрэча распачалася з магчымасці вырашыць практычныя справы. Прадстаўнікі Курыі, «Карытас», выдавецтваў былі даступныя для размоў, а кожны ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі
З 5 па 8 кастрычніка ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбыліся духоўныя практыкаванні для святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Духоўныя практыкаванні праходзілі ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца». Гэты час быў накіраваны на тое, каб даць святарам магчымасць пабыць у цішыні, памаліцца і аднавіць сваё духоўнае жыццё. У штодзённых разважаннях, якія ўдзельнікі слухалі кожны дзень, біскуп ...
Читать далее »Чвэрць стагоддзя ў цені стыгматаў. У Лёзне адзначылі срэбны юбілей парафіі святога айца Піа
19 верасня 2026 года ў Лёзне ўрачыста адзначылі 25-годдзе заснавання парафіі святога айца Піа, 10-годдзе асвячэння касцёла і парафіяльны фэст. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з мясцовымі вернікамі радасць юбілею падзялілі пілігрымы з Віцебска, Шуміліна і іншых населеных пунктаў. Ад могілак да мураванага храма Гісторыя парафіі пачалася ў жніўні 2001 года. Тады ў Лёзне не было каталіцкага ...
Читать далее »“Знак нашай веры, працы і еднасці”. Новы касцёл асвяцілі ў Паставах (+відэа)
Белы будынак прыгожага храма вітае людзей акурат на ўездзе ў Паставы. Сёння здаецца, ён ідэальна дапаўняе карціну маладога спальнага мікрараёна. Але так было не заўсёды. Парафія Езуса Міласэрнага ў Паставах зарэгістраваная 17 снежня 2014 года. У 2019 годзе, дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча Анджэя Бульчака, з’явілася драўляная капліца і з благаслаўлення біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча пачалося будаўніцтва новага каталіцкага храма. ...
Читать далее »Праз выпрабаванні да адраджэння: Шаркаўшчына адзначыла 30-годдзе свайго касцёла і 10-годдзе руху «Маці ў малітве»
12 верасня 2026 года ў Шаркаўшчыне прайшла ўрачыстасць, якая сабрала разам непарыўную сувязь пакаленняў, гісторыю і сучаснасць. Мясцовая парафія Узвышэння Святога Крыжа адзначыла 30-годдзе свайго касцёла, а супольнасць «Маці ў малітве» — свой 10-гадовы юбілей. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Дзень 12 верасня ў Шаркаўшчыне быў асаблівым. Яшчэ да пачатку літургіі ля ўваходу ў святыню біскупа сустракаў ...
Читать далее »“Маргарыткі” Віцебскай дыяцэзіі сабраліся на сустрэчу ў Удзеле
У суботу, 29 жніўня, у дзень успаміну мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Нягледзячы на тое, што «Маргарытак» у Віцебскай дыяцэзіі шмат, на гэтую сустрэчу сабралася толькі частка з іх. Аднак тых, хто прыехаў, яднала адна важная місія — малітоўная падтрымка тых, хто прысвяціў сябе служэнню Богу. ...
Читать далее »40 гадоў з дня смерці ксяндза Чэслава Вільчынскага: святар, які не зламаўся перад выклікамі часу
23 жніўня ў браслаўскай святыні адбылася ўрачыстая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза Чэслава Вільчынскага – роўна праз 40 гадоў пасля ягонага адыходу ў вечнасць, паведамляе waladarka.by. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ў гаміліі звярнуўся да слоў апостала Паўла з Паслання да Рымлянаў: «О, глыбіня багацця і мудрасці, і пазнання Бога! Якія неспасцігальныя прысуды Яго і нязведаныя шляхі ...
Читать далее »У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай: хроніка свята
21 і 22 жніўня маляўнічы Браслаў зноў сабраў столькі людзей не дзеля экскурсій па азёрах, а дзеля супольнага сведчання веры. Санктуарый Маці Божай Браслаўскай, якую тут з любоўю называюць Валадаркай азёраў, стаў духоўным цэнтрам не толькі для Беларусі, але і для вернікаў з Расіі. Усё тут было падпарадкавана дэвізу: «Трываць з Марыяй – Славіць Бога – Будаваць Супакой». І гэтыя ...
Читать далее »«Будзем мець багаты плён»: у мёрскай парафіі 22 кандыдаты атрымалі пячатку Духа Святога
15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мёрскай парафіі адбыўся адпуст з удзяленнем сакраманту канфірмацыі. Дваццаць дзве асобы, моладзь і дарослыя, прынялі сакрамант хрысціянскай сталасці, пацвярджаючы такім чынам сваё жаданне цалкам належаць Езусу Хрысту і быць Яго вернымі сведкамі ў сучасным свеце. Цэлебрацыю святой Імшы ў гэты дзень узначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Разам з ім ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!