Браслаўскі фэст у гэтым годзе прайшоў 18 і 19 жніўня, а тэма яга была – “Марыя — Ахоўніца згоды і супакою”. Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў урачыстасць унебаўзяцця Панны Марыі ў Адэльску
13 жніўня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася галоўная адпустовая ўрачыстасць — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Святую Імшу на палявым алтары каля старадаўняга касцёла ўзначаліў па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. На Эўхарыстыі сабралося шмат парафіян і гасцей. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча. ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст у Чашніках
6 жніўня ў свята Перамянення Пана парафію пад аднайменным тытулам у Чашніках наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу, якую ахвяраваў за ўсю парафію, за завяршэнне будоўлі касцёла, за ахвярадаўцаў. У час казання біскуп Алег падкрэсліў, што Перамяненне Пана адбылося дзеля таго, каб умацаваць вучняў перад укрыжаваннем Езуса. Тром апосталам адкрылася праўда, што Езус – сапраўдны Сын ...
Читать далее »Трыумф веры. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў
У апошнія дні ліпеня сэрцы вернікаў напаўняе асаблівае пакліканне: пакліканне пераадолець цяжкасці, пакліканне пакінуць дома ўсе свае справы, пакліканне выправіцца ў шлях і прыбыць у Росіцу. Тут 28 і 29 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. 80 год таму айцы марыяне прынялі пакутніцкую смерць разам з даручанай Хрыстом паствай. Больш за паўтары тысячы людзей згарэлі ...
Читать далее »Урачыстая святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі
У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, 15-16 ліпеня адбываліся ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай святкуе 260-ю гадавіну пабудовы касцёла. Гудагай вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Таму на галоўны адпуст сабралася шмат вернікаў з усёй нашай краіны і з-за мяжы. Галоўная ўрачыстая ...
Читать далее »У браслаўскім касцёле біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы алтар
9 ліпеня біскуп Алег Буткевіч асвяціў новыя алтар і амбону ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, згодна з традыцыяй у алтары змешчаны рэліквіі святых: Северыяна (мучаніка ІІІ ст., успамін 23 студзеня) і Аматара (мучаніка ІX ст., успамін 30 красавіка). У гаміліі біскуп Алег разважаў над значэннем алтара, як знака сувязі ...
Читать далее »«На чэсць Пана» адбылася працэсія ў горадзе Віцебску
Кульмінацыяй урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста стала Эўхарыстычная працэсія 11 чэрвеня, якая распачалася ўрачыстай Імшой у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: «Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, ...
Читать далее »Сямейны баль прайшоў у Паставах
У суботу, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, сем’і з пастаўскіх парафій Святога Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага зладзілі баль. У ім удзельнічала 11 сямейных пар. Спачатку сем’і сабраліся на святую Імшу, якую узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Святары разам з вернікамі маліліся аб шчодрых дарах Духа Святога для кожнага, узаемаразуменні і еднасці ў сем’ях, краіне, свеце. Біскуп Алег Буткевіч ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Шаркаўшчыне
21 мая а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 26 вернікам парафіі. Падчас гаміліі, асаблівым чынам, іерарх звярнуў увагу на Дары, якія Дух Святы прыносіць у гэтым сакраманце. Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая ў сваю чаргу вядзе да ...
Читать далее »Урачыстасць у гонар св. Станіслава адзначылі з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў Ляцку
8 мая ў вёсцы Ляцк (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася адпустовая ўрачыстасць у гонар нябеснага апекуна мясцовай парафіяльнай супольнасці – св. Станіслава, біскупа i мучаніка. Урачыстасць узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ёй удзельнічалі шматлікія святары, сярод якіх канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. канонік Дзмітрый Пухальскі, духавенства Шчучынскага дэканату на чале з дэканам кс. Юрыем Кузьмічом, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!