Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Шаркаўшчыне

21 мая а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 26 вернікам парафіі.

Падчас гаміліі, асаблівым чынам, іерарх звярнуў увагу на Дары, якія Дух Святы прыносіць у гэтым сакраманце. Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая ў сваю чаргу вядзе да перамогі над грахом і да свабоды дзіцяці Божага.

Таксама падчас гэтай урачыстасці, біскуп паблагаславіў новы галоўны алтар, а таксама копію абраза Маці Божай Браслаўскай – Валадаркі азёраў.

Кс. Генадзь Лаўніковіч SCI

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі