Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне ...
Читать далее »Архив меток: сакрамант канфірмацыі
У Гродзенскай катэдры больш за 70 чалавек прынялі сакрамант канфірмацыі
16 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў – больш за 70 чалавек – прыступіла да сакраманту хрысціянскай сталасці. Сакрамант удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Намашчэнне алеем святога хрызма атрымалі маладыя і старэйшыя вернікі катэдральнай парафіі. Да кожнага з іх біскуп звярнуўся са словамі: “Прымі знак Духа Святога”. Такім чынам яны ўзялі на сябе абавязак быць ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Шаркаўшчыне
21 мая а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 26 вернікам парафіі. Падчас гаміліі, асаблівым чынам, іерарх звярнуў увагу на Дары, якія Дух Святы прыносіць у гэтым сакраманце. Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая ў сваю чаргу вядзе да ...
Читать далее »Вернікі смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прынялі сакрамант канфірмацыі
Другім сакрамантам пасля хросту на шляху хрысціянскай ініцыяцыі з’яўляецца сакрамант канфірмацыі. Плёнам канфірмацыі з’яўляецца асаблівае ўдзяленне Духа Святога, такое, як у дзень Пяцідзесятніцы. Яно пакідае ў душы незнішчальны адбітак і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання хрысціянскай ...
Читать далее »Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў Бараўлянах адбыўся сакрамант Канфірмацыі
23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў 19 вернікаў прынялі сакрамант Канфірмацыі, які ўдзяліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам з ім канцэлебравалі св. Імшу кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэлегат салезіянаў на Беларусі і кс. Казімір Шыдэлко SDB, пробашч парафіі. Напачатку св. Імшы біскуп Аляксандр адзначыў, што гэтая ўрачыстасць вельмі важная ...
Читать далее »Сакрамант канфірмацыі: навошта ён патрэбны сучаснай моладзі, ды яшчэ і ў час пандэміі?
1. Своечасовасць. Святы Каталіцкі Касцёл на працягу сваёй гісторыі паступае згодна з Божай мудрасцю, што “на ўсё ёсць свой час” (параўн. Экл 3, 1). Калі нараджаецца маленькае дзіцятка, Касцёл становіцца ля вытокаў яго духоўнага жыцця, удзяляючы сакрамант хросту. Калі дзіця падрастае і становіцца здольным адрозніваць дабро ад зла, Касцёл прыходзіць яму на дапамогу ў барацьбе са злом праз сакрамант пакаяння ...
Читать далее »Ці магу я прыняць сакрамант бежмавання, калі жыву ў другім шлюбе без вянчання?
«Хвала Хрысту! Ці магу я прыняць сакрамант бежмавання, калі жыву ў другім шлюбе без вянчання? (Была вянчаная ў першым шлюбе, развялася дзесяць гадоў назад).» Юлія – Хвала Хрысту, паважаная Юлія! Разважаючы над Сакрамантамі Касцёла, мы сутыкаемся з многімі вельмі важнымі пытаннямі, якія патрабуюць канкрэтных адказаў. На пытанне, што неабходна, каб прыняць сакрамант бежмавання, нам можа дапамагчы адказаць канон 889 §1 ...
Читать далее »Сакрамант канфірмацыі адбыўся ў Шчучыне
15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 38 вернікам (36 маладым людзям і 2 дарослым) сакрамант канфірмацыі. Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто прымаў сакрамант хрысціянскай сталасці. Звяртаючыся да іх, ён заахвоціў заўсёды трымацца веры сваіх продкаў і быць гатовымі адважна штодня ёю жыць і бараніць яе. На заканчэнне ...
Читать далее »Ці можна прымаць бежмаванне другі раз?
«Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, на маё пытанне. Я бежмаваўся ў маладосці, не разумеючы, для чаго, не ставячыся сур’ёзна да гэтага сакраманту. Пазней зрабіў шмат нядобрых учынкаў супраць людзей і Бога. Толькі ў 2016 годзе я зразумеў увесь цяжар маіх учынкаў і пакаяўся і зараз стаўлюся з усёй сур’ёзнасцю і верай ў Пана Бога. Тады, ў 90-х гадах, прыехаў біскуп ...
Читать далее »Ці можа кандыдат да бежмавання быць міністрантам падчас Імшы з удзяленнем сакраманту?
– Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, чаму нельга кандыдату да бежмавання быць міністрантам падчас святой Імшы з удзяленнем сакраманту бежмавання? А якія могуць быць перашкоды? Вялікі Дзякуй! З павагай, Станіслаў. На пытане адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, ВДС імя св. Тамаша Аксінскага ў Пінску: – Паважаны Станіслаў! Дзякуй за пытанне пра ўдзяленне сакраманту канфірмацыі, якое хачу пашырыць, каб ахапіць таксама ролю ...
Читать далее »