У Гродзенскай катэдры больш за 70 чалавек прынялі сакрамант канфірмацыі

16 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў – больш за 70 чалавек – прыступіла да сакраманту хрысціянскай сталасці. Сакрамант удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Намашчэнне алеем святога хрызма атрымалі маладыя і старэйшыя вернікі катэдральнай парафіі. Да кожнага з іх біскуп звярнуўся са словамі: “Прымі знак Духа Святога”.

Такім чынам яны ўзялі на сябе абавязак быць адважнымі вызнаўцамі сваёй веры і дазволілі запалаць у сабе Божай любові, каб занесці Добрую Навіну аб Езусе Хрысце іншым людзям, асабліва тым, хто знаходзіцца далёка ад Касцёла.

Пасля Імшы канфірмаваныя падзякавалі Богу і біскупу за гэты атрыманы дар. Пробашч кс. канонік Ян Кучынскі выказаў біскупу падзяку за ўдзяленне сакрамэнту і за малітву ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці.

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі