19 верасня ў Будславе пройдзе Першы Францішканскі Кангрэс

З нагоды Юбілейнага года св. Францішка браты францішкане ўсіх трох галін, Францішканскі ордэн свецкіх, а таксама супольнасць «ФМ Таў» запрашаюць на агульнабеларускі кангрэс, які адбудзецца 19 верасня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Гэты малітоўны форум пад дэвізам «Ідзі і адбудуй дом Мой» (FF 1038) закліканы стаць прасторай для супольнага разважання над духоўнай спадчынай Асізскага Бедняка, братэрскай сустрэчы і праслаўлення Бога за дар асобы св. Францішка і яго харызмы для Касцёла і свету.

Чаму варта прыехаць? 

Гэта цудоўная магчымасць зачэрпнуць з багацця францішканскай духоўнасці, бліжэй пазнаць постаць Святога з Асізі, а таксама пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю яго сучасных паслядоўнікаў на нашай зямлі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Што чакае ўдзельнікаў:

Праграма ўключае ўрачыстую святую Імшу, тэматычныя канферэнцыі, малітву адарацыі з разважаннямі і спевамі, а таксама тэатральнае прадстаўленне і музычны канцэрт. Дадаткова падчас кангрэсу будзе дзейнічаць гасцінны намет «У капуцына», кірмаш, ды інклюзіўная гульнявая пляцоўка ад Caritas для самых маленькіх удзельнікаў.

Цэнтральнай падзеяй кангрэсу стане святая Імша а 12:00, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма кангрэсу:

  • 10:00 Прыезд, рэгістрацыя і знаёмства.
  • 11:00 Канферэнцыя: «Актуальнасць францішканскай харызмы ў сучасным свеце».
  • 12:00 Урачыстая Эўхарыстыя.
  • 13:00 Абед.
  • 14:00 Канферэнцыя: «Францішкане ў Беларусі: гісторыя і дзейнасць».
  • 15:00 Адарацыя / забаўляльная праграма для дзяцей.
  • 15:40 Тэатральнае прадстаўленне «Гісторыя пра святога Францішка».
  • 16:30 Канцэрт францішканскай музыкі.
  • 17:30 Літанія да святога Францішка і благаслаўленне рэліквіямі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 10 верасня. Калі ласка, запоўніце анкету ў Google-форме або скарыстайцеся QR-кодам на афіцыйным плакаце.

Кантакты для дадатковай інфармацыі:

📞 бр. Вадзім, тэл. +375 29 948-19-06; бр. Павел, тэл. +39 352 416 2578 (Telegram, WhatsApp);
📧 br.vadzim@gmail.com; pawel07kuzka@gmail.com

https://www.instagram.com/budslau_congress_2026?igsi=ejl3b3gwc2pzbjBo

Сардэчна запрашаем! Да сустрэчы ў Будславе!

для друку для друку