Архив меток: Будслаў

У Духоўным цэнтры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў улады адбылося адкрыццё музея «Крокі веры»

3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці, у Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе, які апошнім часам быў аб’яўлены таксама Духоўным цэнтрам Каталіцкага Касцёла, прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай дзяржаўнай улады. Разам з прадстаўнікамі беларускага каталіцкага епіскапату яны прынялі ўдзел у адкрыцці касцёльнага музея пад назвай «Крокі веры». У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі мінскай абласной і раённай улады: старшыня Мінскага аблвыканкама ...

Читать далее »

У Будславе з удзелам першакамунійных дзяцей прайшло святкаванне Сусветнага дня дзіцяці

6 чэрвеня ў беларускім Нацыянальным санктуарыі прайшло святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей. У першую суботу чэрвеня, калі ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе праходзіла малітва ў апошні, дзявяты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!», дзясяткі аўтобусаў, мікрааўтобусаў і легкавікоў з дзецьмі і дарослымі з усіх дыяцэзій Беларусі накіраваліся ў ...

Читать далее »

«Ісці наперад і трываць у сваёй місіі з руплівасцю і без страху, сведчыць пра веру з радасцю і надзеяй»: у Будслаў прыбыла пілігрымка рухаў і супольнасцяў

2 мая, з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, у Нацыянальным санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе сабраліся пілігрымы з розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Напачатку сустрэчы пілігрымаў прывітаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі. Асаблівыя словы ...

Читать далее »

Парафіяльны конкурс калядных песень прайшоў у Будславе

25 студзеня ў Будслаўскім сельскім Доме культуры сабраліся шматлікія прыхільнікі калядных мелодый, каб паўдзельнічаць у парафіяльным конкурсе калядных песень. Атмасфера свята і цеплыні напоўніла залу, ствараючы сапраўдны дух Каляд. Удзельнікі конкурсу, ад самых маленькіх да сталых, з задавальненнем выконвалі свае любімыя калядныя песні. На сцэне гучалі як сольныя выступы, так і сямейныя дуэты і ансамблі, што дадавала асаблівай утульнасці. Гледачы ...

Читать далее »

Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця пройдзе ў Будславе

У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і ...

Читать далее »

Будслаўскі санктуарый запрашае ахвотных паўдзельнічаць у раскопках

З 21 ліпеня і на працягу двух тыдняў у Будславе каля касцёла праходзяць археалагічныя раскопкі. Патрэбныя мужчыны-валанцёры. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. У старонцы ў Instagram кусташ санктуарыя кс. Дзмітрый Дубовік распавядае і паказвае вынікі кожнага дня раскопак. Калі Вам цікава прыняць удзел і дакрануцца да гісторыі — пішыце яму ў Direct >>        

Читать далее »

Будслаўскія пілігрымы. Фотарэпартаж

4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі больш за 20 пешых і роварных пілігрымак з розных дыяцэзій нашай Беларусі — агулам амаль 2500 чалавек, пераадолеўшы ў суме 2740 кіламетраў. Сярод пілігрымаў быў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прыйшоў з вернікамі з Віцебска і падчас дарогі граў на гітары. Запрашаем яшчэ раз узгадаць радасныя моманты сустрэчы ...

Читать далее »

Будслаў 2025: прамая трансляцыя ўрачыстасці

У гэтым годзе прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе весціся на Youtube-канале Нацыянальнага санктуарыя Budslau.     Будслаўскі фэст 2025 — прывітанне пілігрымаў, Імша для пілігрымаў. 4 ліпеня, пятніца 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік) 18.00 — святая Імша 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы 20.30 ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе Зварот да вернікаў ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай.         Зварот Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх       Біскупаў Беларусі ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай Шаноўныя браты ў біскупскім служэнні, святары, манаскія асобы, семінарысты! Любыя дзеці, дарагая моладзь, браты і сёстры ў Хрысце, ...

Читать далее »

Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе стане афіцыйным духоўным цэнтрам каталіцкай канфесіі ў Беларусі

3 чэрвеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску адбылася сустрэча Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі Аляксандра Румака з кіраўнікамі асноўных рэлігійных канфесій, падчас якой былі вызначаны афіцыйныя духоўныя цэнтры кожнай канфесіі, якія маюць стаць цэнтрамі духоўнага прыцягнення людзей. Прадстаўніком Касцёла выступіў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Духоўныя цэнтры прапанаваў стварыць ...

Читать далее »