5-6 ліпеня 2019 г. у Будславе праходзяць традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, цудатворны абраз якой ушаноўваецца тут на працягу больш чым 400 гадоў. Пешшу і на роварах у гэтым годзе на будслаўскі фэст прыбылі амаль 2300 пілігрымаў. Традыцыйна да Маці Божай ішлі і ехалі з розных куткоў Беларусі. Даўжэй за іншых, на працягу дзевяці дзён, крочылі вернікі з Баранавічаў ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Ці магчыма зрабіць 2 ліпеня непрацоўным днём у Беларусі?
У гэты дзень адзначаецца ўспамін Маці Божай Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі. Зараз па рашэнню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі будслаўскі фэст пераносіцца на бліжэйшыя пятніцу і суботу. Гэта зроблена для таго, каб больш вернікаў мелі магчымасць яго наведаць. Але для часткі вернікаў, асабліва мясцовых, гэтым днём лічыцца 2 ліпеня. У 90-х гадах ужо мінулага стагоддзя беларускія іерархі ўжо ...
Читать далее »У Будславе распачаліся святочныя мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай
Хаця афіцыйна сёлета будслаўскі фэст перанесены на 5 — 6 ліпеня, для часткі вернікаў, асабліва будслаўскіх, гэтым днём па ранейшаму застаецца 2 ліпеня. Таму ў гэты дзень у Будславе былі адпраўленыя тры Імшы, на кожнай з якіх святыня была цалкам запоўненая вернікамі. Вячэрнюю Імшу цэлебраваў айцец Віктар Бурлака, былы пробашч у Будславе, які прыехаў на сёлетнія ўрачыстасці ўжо ў якасці ...
Читать далее »Прымаючы пілігрыма, становішся бліжэй да Бога
Штогод каля нашай хаты ідзе адна з самых вясёлых і гучных пілігрымак – Ліда–Будслаў. Спачатку чуеш здалёк спевы, пасля з-за ўзгоркаў паказваюцца сцягі і штандары, і вось якраз насупраць хаты бачыш пілігрымаў. Сёлета яны трошкі прыпазніліся (відаць, быў добры пачастунак ў Валожыне:)), дык давялося выглядаць іх самым нешляхетным чынам – залезшы на дрэва (ну як тут не ўзгадаеш Евангелле?). Дарэчы, ...
Читать далее »Рыхтуем курткі: у Будславе чакаецца халоднае надвор’е і дождж
Летась многія таксама моклі і дрыжалі ад холаду. Але будзем маліцца аб спрыяльным надвор’і! Другі год запар на фэсце ў Будславе чакаецца халоднае надвор’е і дождж. Калі звычайна пілігрымаў сустракала гарачыня і кароткі лівень, то летась многія моклі пад дажджом і дрыжалі ад холаду. Вось і цяпер сіноптыкі прагназуюць у Будславе неспрыяльнае надвор’е. Па прагнозах Белгідрамета, у пятніцу, 5 ліпеня, ...
Читать далее »Штодзённая малітва за пілігрымаў трывае ў Будславе
Як інфармуе catholic.by, пачынаючы з 28 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай штодзённа цэлебруецца св. Імша за пілігрымаў і ва ўсіх тых інтэнцыях, з якімі яны ідуць і едуць да Маці Божай. Гэтыя цэлебрацыі адбываюцца па буднях кожную раніцу а 7-й гадзіне. 2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, св. Імша ў гэтай ...
Читать далее »Расклад пілігрымак з Віцебскай дыяцэзіі ў Будслаў
Ужо вельмі хутка распачнуцца пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас». Прапануем расклад пілігрымак пешых і на роварах з Віцебскай дыяцэзіі. Браслаў — Будслаў 30.06 — 05.07.2019 30.06 — Браслаў — Ахрэмаўцы — Ёды; 01.07 — Ёды — Шаркаўшчына; 02.07 — Шаркаўшчына — Пятроўшчына — ...
Читать далее »«Падводная частка айсбергу». Як у Будславе рыхтуюцца да фэсту
Да ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай застаецца ўсяго дзесяць дзён, і мы скіраваліся ў Нацыянальны санктуарый, каб на месцы паглядзець, як ідуць апошнія прыгатаванні да фэсту, што распачнецца 5 ліпеня. Штаб, жаўнеры і ўзнагароды Перш за ўсё, звяртае на сябе ўвагу бурная дзейнасць «штабу падрыхтоўкі». «Галава» ў ім, як і належыць, — новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які ўпершыню рыхтуе ...
Читать далее »«Быць жывымі». Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў
Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у V пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымка аднадзённая, выходзіць з в. Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складзе каля 15 км. Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Быць жывымі». Інфармацыя пра пілігрымку: Пілігрымка аднадзённая (5 ліпеня). Першапачатковы пункт — в. Пузыры (прыкладна 15 км ад ...
Читать далее »Актуалізаваная праграма ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай
Мы знаёмім вас з актуалізаванай праграмай ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі, якія праходзяць на тэму «Каралева сем’яў, маліся за нас». БУДСЛАЎ 2019. ПРАГРАМА 5 ліпеня, пятніца 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам 17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!