Архив меток: Будслаў

Біскуп Юзаф Станеўскі: католікі Беларусі моляцца за Беларусь і радуюцца яе незалежнасцю!

У Будслаў сёлета пешшу прыйшло 2900 пілігрымаў. Такую лічбу агучыў на вячэрняй св. Імшы ў Нацыянальным Санктуарыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Як гаспадар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ён прывітаў усіх вернікаў і духавенства. Сярод біскупаў акрамя самаго мітрапаліта на Імшы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, нядаўна пасвечаны біскуп Аляксандр Яшэўскі і цэлебранс урачыстага набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі з Гродзенскай дыяцэзіі. Падчас казання біскуп ...

Читать далее »

Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Фотафакт

Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства.   Стомленыя, але вясёлыя прыбылі ў Марыйны Санктуарый пілігрымы са смаргонскай салезіянскай парафіі. Пасля Смаргоні ў Будслаў увайшлі вернікі з Гродна-Дзевятоўкі. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай

Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

Пілігрымы з Гудагая ўвайшлі ў Будслаў разам з нунцыем Клаўдыё Гуджэроці

Разам з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці з Санктуарыя Маці Божай Гудагайскай увайшлі пілігрымы ў Будслаў. 16 дзён да Маці Божай Будслаўскай ішла самая доўгая пілігрымка Брэст-Баранавічы, колькасць паломнікаў у якой 326 чалавек. 59 вернікаў у пакутнай пілігрымцы з Мінска разам з кс. Уладзіславам Завальнюком прыйшлі ў санктуарый. кс. Віктар Місевіч, фота

Читать далее »

Будслаў прывітаў пілігрымаў

Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл». Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка. Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева. З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў ...

Читать далее »

На шляхах да Будслава на адну пілігрымку стала больш. Глыбачане вырушылі ў шлях

Шматлікія пілігрымкі ўжо кіруюць свае крокі ў Будслаў, урачыстасці якія запланаваныя на 3-4 ліпеня. 2 ліпеня ранішняй св. Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася пілігрымка ў Марыйны Санктуарый у Будслаў. Падчас св. Імшы кс. Віталь Галец заклікаў пілігрымаў прыгадаць усе свае інтэнцыі, з якімі вырашылі крочыць у шлях. Пасля святары раздалі «набор» пілігрыма — блакітны шалік і бэйдж. ...

Читать далее »

Вырушыла ў шлях пілігрымка «Жодзіна-Будслаў»

30 чэрвеня а 7.30  пачалася пешая пілігрымка з Жодзінскай парафіі да беларускай Святыні — Маці Божай Будслаўскай. На ранішняй святой Імшы пробашч парафіі шчыра вітае ўсіх пілігрымаў з Жодзіна, а таксама нашых гасцей з Барысава і Крупак, якія пойдуць разам. Шлях няблізкі — прыкладна 140 км за 4 дні. Акрапленне Святой вадой і ў шлях! Парафіяльны сайт прапануем невялічкі фотарэпартаж з пачатку ...

Читать далее »

24-ая пілігрымка Маладзечна-Будслаў запрашае ў шлях

24-ая пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў распачне свой шлях 30 чэрвеня ранішняй св. Імшой а 9 гадзіне ў касцёле св. Казіміра. З сабой неабходна мець: — ружанец, малітоўнік; — спальны мяшок; — намёт (калі ёсць); — талерка, лыжка, кубак; — ежа (сухі паёк); — добры абутак і яго змена; — галаўны ўбор, парасон/дажджавік, цёплыя рэчы; — неабходныя лекі. Кошт пілігрымкі — 100 ...

Читать далее »

Аўтапілігрымка Шарашова-Будслаў распачне свой шлях 3 ліпеня

3 ліпеня вырушыць у шлях на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 5-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова-Будслаў. Асаблівасцю пілігрымкі стане магчымасць далучыцца да яе па дарозе (Шарашова-Пружаны-Iвацэвiчы-Мінск-Будслаў) і ўдзел падчас пілігрымкі ў сумеснай малітве. Неаходная ўмова: наяўнасць асабістага аўтамабіля. Інфармацыя па тэлефоне: МТС 739-67-68 — Крысціна

Читать далее »