Архив меток: Будслаў

«Сaritas» запрашае наведаць свой намёт на ўрачыстасцях у Будславе

Набліжаецца адметная падзея – Будслаўскі фэст. Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай – гэта перш за ўсё момант нашай духоўнай адновы перад абліччам нашай нябеснай Маці. А яшчэ гэта цудоўная нагода сустрэцца з сябрамі, бо, напэўна, цяжка знайсці католіка, які хаця б на пару гадзін не прыбудзе да Будслаўскай святыні. Пешшу, на ровары, аўтобусам ці машынай. Хтосьці вырушыць ужо праз некалькі дзён, ...

Читать далее »

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...

Читать далее »

Працягваецца запіс на сямейную пілігрымку ў Будслаў

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Інфармацыя пра пілігрымку: 1. Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня). 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць ...

Читать далее »

Будслаўскія ўрачыстасці годныя быць у спісе ЮНЕСКА

Вернікі Беларусі чакаюць рашэння па ўнясенні ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай. Заяўка ў міжнародную арганізацыю была пададзена па благаслаўленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, паведаміла Галіна Івуць, супрацоўніца аддзела міжнароднай і сацыя-культурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі. Яна прымала ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для прадстаўлення Будслаўскіх урачыстасцяў і ўпэўнена: беларуская намінацыя годная быць часткай ...

Читать далее »

Пілігрымка Нарач-Будслаў запрашае ў шлях

29 чэрвеня пасля святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У  Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы ...

Читать далее »

Пантыфік прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі

7 мая папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня ў Будславе.   13 красавіка 1991 г. папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай “Nos autem” была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыцяэзія была ...

Читать далее »

Беларусь: скаўты прыйдуць асобнай пілігрымкай у Будслаў

Сёлета ўпершыню адбудзецца асобная пешая пілігрымка беларускіх каталіцкіх скаўтаў у Будслаў. Яна пройдзе з 25 чэрвеня па 2 ліпеня. Хлопцы і дзяўчаты выйдуць да Маці Божай ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу. Менавіта тут адбываўся першы адукацыйны курс, на якім прадстаўнікі Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу навучалі беларускіх хлопцаў і дзяўчат. І як раз сёлета парафіяльныя групы скаўтаў святкуюць 15-годдзе ...

Читать далее »

У Будславе шчучынскія выпускнікі правялі малітоўны і цікавы ўікэнд

У мінулы ўікэнд з нагоды завяршэння навучальнага года сёлетнія выпускнікі са Шчучына, якія наведваюць заняткі катэхезы ў парафіі, наведалі санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Пілігрымка выпускнікоў стала традыцыйнай для парафіі. Мэтай выезду была малітва, падчас якой удзельнікі праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай прасілі аб добрым выбары жыццёвай дарогі, а таксама аб дапамозе ў здачы экзаменаў і тэстаў. Падчас паездкі ...

Читать далее »

Удзел “Карытас” у Будслаўскім фэсце

Добрай традыцыяй для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” стаў удзел у штогадовай урачыстасці ў Будславе. “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў бяспройгрышную латарэю, у якой кожны мог атрымаць самаробныя салодкія пачастункі або паштоўкі і блакноты. Таксама за ахвяру можна было набыць кнігі для дзяцей, вязаныя сурвэткі, абразы з бісеру і мяккія цацкі, зробленыя інвалідамі. Кожны прысутны ў Будславе мог купіць пернікі з надпісам ...

Читать далее »