Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Вернікі з Віцебска здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў праз святыні Віцебшчыны
Пілігрым – гэта чалавек, які падарожнічае па святых мясцінах. Вось сёлета з Віцебска ў Будслаўскі санктуарый адправілася 4 групы пілігрымаў: пешая, на роварах і дзве групы на аўтобусах. У кожнай групы быў свой асабісты маршрут. Аўтобусная пілігрымка з катэдры Езуса Міласэрнага, 22 вернікі разам з законнымі сёстрамі Крысцянай і Мажэнай, перш чым трапіць у Будслаў, вырашылі наведаць святыні Віцебшчыны. Першым прыпынкам ...
Читать далее »Аўтобусныя пілігрымкі з Мінска адпраўляюцца ў Будслаў кожную першую суботу месяца
У межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілею з нагоды аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме (13 мая 1917 года) кожны месяц у першую суботу, пачынаючы ад снежня 2015 года, з мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) арганізуюцца аўтобусныя перапрашальныя пілігрымкі да Будслаўскай святыні. У аўтобусе пілігрымы звычайна моляцца на Ружанцы, спяваюць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, ...
Читать далее »Гандлёвы намёт з надпісам “Дабрачынны кірмаш” у Будславе (+відэа)
На фэстах у Мосары і Будславе можна было пабачыць гандлёвы намёт з надпісам “Дабрачынны кірмаш”. “Каталіцкі Веснік” вырашыў пацікавіцца, што гэта за акцыя. — Скажыце, калі ласка, што ў вас за дабрачынны кірмаш? Тамара Зубко: — Гэты дабрачынны кірмаш для нашых дзетак Сафіі Шылей і Вані Зубко. У іх цяжкае захворванне — дзіцячы цэрэбральны параліч. Мы з горада Паставы, і ...
Читать далее »Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)
Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)
1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »Святой Імшой з удзелам папскага пасланніка завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе
Некалькі тысяч вернікаў 2 ліпеня прыняло ўдзел у галоўнай святой Імшы ў Будславе, якую ўзначаліў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. На ўваходзе ў святыню вернікі ў нацыянальным строі віталі папскага пасланніка караваем. У сваёй прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы радасці з той прычны, што Папа Францішак прыслаў кардынала Шонбарна на сёлетнія ўрачыстасці ў нашу краіну. На свяце аўстрыйскі іерарх перадаў ...
Читать далее »Тысячы вернікаў прынялі ўдзел у начным служэнні ў Будславе
У ноч з 1 на 2 ліпеня перад святой Імшой вернікі прайшлі ў працэсіі са свечкамі. Пасля шэсця распачалася Літургія, напачтку якой Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна. Арцыбіскуп выказаў шчырую падзяку Папу Францішку, які накіраваў пасланніка ў Беларусь. «Мы чакаем і молімся, каб Папа прыехаў да нас… Я веру, што Папа наведае нашу краіну» — выказаў надзею ...
Читать далее »Імша для пілігрымаў адбылася ў Будславе
Святую Імшу, якая адбылася ў 18 гадзін 1 ліпеня, узначаліў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас. На ёй прысутнічалі святары, якія прыбылі разам з пілігрымкамі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і свецкай улады і, вядома, усе пілігрымы. Напачатку Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў пілігрымаў і адзначыў, што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!