30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе праходзілі ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Прадстаўляем Вашай увазе фота- і відэарэпартажы журналістаў «Каталіцкага Весніка» з гэтага святкавання. 1. Уваход пілігрымак 2. Будслаў у тварах Леанід Юрык і Зміцер Лупач
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Матывам песні з Еўрабачання гудагайскія пілігрымы праслаўлялі Марыю ў Будславе (+відэа)
Пілігрымка з Гудагаю ўвайшла ў Будслаў са спевам на матыў песні “Гісторыя майго жыцця”, з якой беларускі гурт “Naviband” выступіў на Еўрабачанні ў Кіеве. У гэтым годзе гудагайская пілігрымка налічвала роўна сто пілігрымаў. Яна нагадвала адну вялікую сям’ю. Яднанню пілігрымаў паспрыяла тое, што яны разам прайшлі 150 кіламетраў за сем дзён. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Фотафакт: біскуп Алег Буткевіч крочыць разам з віцебскай пілігрымкай у Будслаў
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч таксама далучыўся да шматлікіх вернікаў, якія ідуць у Будслаў да Маці Божай. Адзначым, што разам з глыбоцкай пілігрымкай да Будслава ідзе і канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч.
Читать далее »Намёт Малітоўнай Сустрэчы Моладзі і Музычнай Майстэрні з’явіцца ў Будславе
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх намётаў з’явіцца адзін новы — намёт МСМ і Музычнай Майстэрні. “Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць поўныя малітвай і спевам івянецкія дзянёчкі і набыць што-небудзь на памяць”, — адзначаюць арганізатары. Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю ...
Читать далее »На «Беларусь 3» у прамым эфіры пакажуць начное набажэнства з Будслава
30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава. Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
Читать далее »Твітэр-трансляцыя з пілігрымак, якія ідуць у Будслаў
Гомельскі каталіцкі сайт у чарговы раз арганізаваў твітэр-трансляцыю з пілігрымак, якія крочаць у Будслаў. За навінамі з жыцця пілігрымак можна сачыць на нашым сайце анлайн, а таксама праз Twitter. Кароткімі тэкставымі паведамленнямі з актуальнымі фотаздымкамі з жыцця пілігрымак у Twitter дзеляцца самі пілігрымы. Далучайся да твітэр-трансляцыі, дзяліся сваімі ўражаннямі з пілігрымкі і сачы за іншымі пілігрымамі. Твіты by gomelcatholic
Читать далее »Equipes Notre-Dame: Запрашаем на борт III сямейнай пілігрымкі ў Будслаў
Душпастырства сем’яў “Equipes Notre-Dame” запрашае сем’і прыняць ўдзел ў III сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужэнствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і. Інфармацыя пра пілігрымку: Аднадзённая (30 чэрвеня). Пачатак у в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. Маці ...
Читать далее »У Будслаў вырушыла пілігрымка з Ліды
22 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа вырушыла ІІІ пешая пілігрымка ў Будслаў. За 9 дзён паломнікі пройдуць каля 250 км. За іх шляхам можна будзе назіраць праз прыстасаванне Instagram. Старонка пілігрымкі ў Instagram пачала працу напярэдадні выхаду паломнікаў. Адміністратары старонкі запэўніваюць, што кожны дзень будуць дадаваць фотаздымкі і навіны, адлюстроўваючы самыя цікавыя моманты паломніцтва. Упершыню пілігрымку з Ліды ...
Читать далее »Упершыню адбудзецца пілігрымка ў Будслаў для людзей з залежнасцямі
Упершыню адбудзецца пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай для людзей, якія пакутуюць ад залежнасці ад алкаголю ці наркотыкаў. Пілігрымку арганізуе з Бягомля (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) айцец-капуцын. — Пакуль група зусім маленькая, але людзі самі жадаюць крочыць. Ёсць магчымасць прайсціся з тымі, хто вырваўся з залежнасцяў, і даць сведчанне веры, што Касцёл не закрыты перад людзьмі, якія маюць праблемы. Калі хтосьці ...
Читать далее »За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?
“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!