Намёт Малітоўнай Сустрэчы Моладзі і Музычнай Майстэрні з’явіцца ў Будславе

На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх намётаў з’явіцца адзін новы — намёт МСМ і Музычнай Майстэрні.

“Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць поўныя малітвай і спевам івянецкія дзянёчкі і набыць што-небудзь на памяць”, — адзначаюць арганізатары.

Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю пагутараць з усімі ахвотнымі, адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні і нават пакажуць, чым будуць адметныя Малітоная сустрэча моладзі і Майстэрня ў гэтым годзе. 

Вольга Янковіч, тэкст

Рэгістрацыя на ММ

Рэгістрацыя на МСМ

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі