Парафія ў Лёзне 19 верасня запрашае на адпустовыя ўрачыстасці

Парафія святога айца Піа ў Лёзне сардэчна запрашае вернікаў 19 верасня 2026 года на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 25-годдзя з дня заснавання парафіі, а таксама на парафіяльны фэст у гонар свайго нябеснага апекуна.

Праграма:

  • 10.00 — Ружанец
  • 10.30 — Акафіст да св. айца Піа (узначальвае а. Аляксей Варанко, пробашч грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску)
  • 11.00 — урачыстая адпустовая святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)

Адрас: г.п. Лёзна, вул. Томскага, 2

Запрашаем усіх жадаючых разам падзякаваць Богу за 25 гадоў існавання парафіі і ўшанаваць памяць святога айца Піа.

кс. канонік Аляксей Ляшко, пробашч

для друку для друку