Такую ацэнку гудагайскім пілігрымам даў кусташ санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака. Гудагайскія пілігрымы кожны год запамінаюцца сваім адметным прыходам да будслаўскай святыні. Так было ў мінулым годзе, сёлета таксама Гудагай не падвёў. Гэтаму не парешкодзіў нават дождж і халодны вецер, якія суправаджалі пілігрымаў у апошні дзень іх шляху да абраза Маці Божай. Зміцер Лупач, тэкст і відэа Леанід Юрык, фота ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)
Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...
Читать далее »Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава
Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін. Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча. З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня далучыцца да святкавання ...
Читать далее »Салезіянская моладзь крочыць у Будслаў
27 чэрвеня са Смаргоні вырушыла дзевятнаццатая Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яна праходзіць пад дэвізам: «Пане, дай мне гэтай вады». Разважаць над гэтай тэмай моладзі дапамагаюць штодзённыя канферэнцыі і праца ў невялікіх групах. Распачалася салезіянская пілігрымка традыцыйна са святой Імшы, якую ўзначаліў у касцёле св. Міхала Арханёла рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. ...
Читать далее »На 2 ліпеня Беларуская Чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у Будслаў
Звязана гэта з урачыстасцямі ў Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай у Будславе, якія пройдуць 1-2 ліпеня. Цягнік №6682 Маладзечна — Параф’янаў будзе адыходзіць 2 ліпеня з Маладзечна а 07:56, з Вілейкі а 08:29, прыбудзе на станцыю «Будслаў» а 09:24. Галоўная Імша Будслаўскага фэсту пачынаецца 2 ліпеня а 11:00. Адлегласць ад станцыі да касцёла — 3,4 км. З Мінска да Маладзечна можна ...
Читать далее »Унікальныя кадры: як праходзіў фэст у Будславе ў 1937 годзе
У свяце ўдзельнічаў ваявода і размаўляў з жыхарамі вёсак. Унікальныя кадры урачыстасцяў у Будславе знайшоў у сетцы каталіцкі блогер Кастусь Шыталь. 47-секундны ролік быў зроблены 2 ліпеня 1937 года і апублікаваны Polskiej Agencji Telegraficznej. На сайце Ninateka.pl гаворыцца пра тое, што ў «Польскім штотыднёвым бюлетэні» прадстаўлена парафіяльнае свята ў Будславе на Віленшчыне. Сам ваявода ўдзельнічае ў цырымоніі. Чыноўнік разам са ...
Читать далее »Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў
25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.
Читать далее »Праграма ўрачыстасці ў Будславе
Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства». 1 ліпеня 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM 18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі) 20.00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе ...
Читать далее »“Да маці!” Стартавала 537-кіламетровая пешая пілігрымка ў Будслаў
З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...
Читать далее »У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек
За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы. Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек. Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!