Сёлетнія ўрачыстасці, якія 5–6 ліпеня пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, упершыню будуць адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — “Каралева сем’яў, маліся за нас” — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі”. Праграма 5 ліпеня 13.00 – 17.00 — сустрэча і ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Абвешчана тэма Будслаўскага фэсту ў 2019 годзе
Сёлетні Будслаўскі фэст пройдзе 5–6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас», паведамляе Catholic.by. Тэма фэсту сугучная тэме душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі, які па рашэнні мясцовага епіскапату прысвечаны сям’і як крыніцы радасці і надзеі моладзі. Падрыхтоўка да ўрачыстасцяў у нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе будзе праходзіць без удзелу заснавальнікаў і шматгадовых апекуноў святыні айцоў ...
Читать далее »Кс. Уладзіслаў Завальнюк: “Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах” (відэа)
Святар праехаў на прыладзе па крыпце храма і выклаў пра гэта ролік. Пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены на пл. Незалежнасці) зноў здзівіў. На сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў відэа, на якім адлюстравана, як ён едзе па крыпце храма на гіраскутары. Прычым, па прамой рухаецца па майстэрску, не трымаючыся рукамі за ...
Читать далее »ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
ЮНЕСКА ўнесла Будслаўскі фэст у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе МЗС. “Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння падчас 13-й сесіі аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, — распавялі ў прэс-службе. Будслаўскі фэст — гэта ...
Читать далее »У інтэнцыі Сіноду Біскупаў. У Будславе прайшла сустрэча моладзі
12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». 70 маладых людзей прыбылі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча св. Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі: ...
Читать далее »Будслаў збірае моладзь на малітву ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў
12 і 13 кастрычніка ў Будславе каталіцкая моладзь будзе маліцца ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» з 3 па 28 кастрычніка. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а асабліва моладзь з іншых парафій. Для гасцей прадугледжаны начлег (з сабой трэба мець спальнік і карымат). Расклад: 12 кастрычніка (пятніца) 18.00 – святая Імша 19.00 ...
Читать далее »«Беларускія хаты навучылі мяне пакоры». У Будславе развіталіся з айцом Віктарам Бурлакам
26 жніўня ў Будславе развіталіся са шматгадовым кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцом Віктарам Бурлакам OFM і прывіталі новага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка. З гэтай нагоды св. Імшу перад цудатворным абразом Маці Божай узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на неабходнасці моцнай веры для таго, каб заўсёды і ва ўсіх акалічнасцях ісці ...
Читать далее »Названа імя новага пробашча ў Будславе
Як стала вядома з паведамлення курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, шматгадовы пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў (Мядзельскі дэканат) кс. Віктар Бурлака OFM звольнены са сваёй пасады, паведамляе Catholic.by. Новым пробашчам у Будслаў прызначаны кс. Дзмітрый Дубовік, былы пробашч парафіі св. Барбары ў в. Замосце (Нясвіжскі дэканат). Вікарыем у будслаўскую парафію прызначаны кс. Павел Трон, былы вікарый парафіі св. ...
Читать далее »Больш за дзве з паловай тысячы пілігрымаў пяшком і на роварах прыбылі сёлета ў Будслаў
Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій, і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік. З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з ...
Читать далее »З Браслава і Варапаева ў Будслаў прыйшло 160 пілігрымаў
Шлях з Браслава да Будслава заняў шэсць дзён. Па дарозе да сальватарыянскай пілігрымкі далучыліся вернікі з Варапаева, а таксама з іншых мясцовасцяў. “І хоць пілігрымы крочуць разам, – паведамляе сайт браслаўскай парафіі waladarka.by, – аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!