Рух Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) запрашае ў IV сямейную пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымы вырушаць у шлях 1 ліпеня а 10 гадзіне з вёскі Пузыры. Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на сайце: www.end.of.by ці па тэлефоне: +37525 987 29 28
Читать далее »Архив меток: Будслаў
У Будславе пілігрымы разам заспяваюць новую песню ў гонар Маці Божай (+аўдыё)
Гэту песню напісалі да 20-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, яе выкананне абудзецца 1 ліпеня. Аўтар песні — айцец францішканін Яўген Голуб OFM, адзін з арганізатараў музычнай майстэрні ў Івянцы. Your browser does not support the audio element. «Ідэя стварыць песню, якую кожная пілігрымка вывучыла б на шляху ў Будслаў, належыць кс. Кірылу Бардонаву, — адзначае аўтар. — ...
Читать далее »Айцы-марыяне запрашаюць у пілігрымку «Росіца-Будслаў»
Пілігрымка адбудзецца з 24 чэрвеня па 1 ліпеня. Пілігрымы вырушаць у шлях 24 чэрвеня пасля ранішняй святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы у Росіцы. Асабліва прыемна адзначыць, што пілігрымка па маршруце «Росіца-Будслаў» адбудзецца ўпершыню. З сабой неабходна мець наступныя рэчы: ружанец; малітоўнік; спальны мяшок; карымат; талерку, лыжку, кубак; галаўны ўбор; добры абутак; даджавік; цёплыя рэчы; асабістыя рэчы (лекі, ...
Читать далее »537 км за 16 дзён. Пілігрымка ў Будслаў выйдзе з Брэста
У гэтым годзе з Брэста зноў выйдзе пешае паломніцтва ў Будслаў. Юбілейную XXV пілігрымку Пінскай дыяцэзіі падоўжаць — са стартам з абласнога цэнтра. Удзельнікі пераадолеюць за 16 дзён — 537 кіламетраў! Такое ўжо практыкавалі ў 2015 годзе з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, паведамляе Katolik.life Сёлета пілігрымка з Брэста, якая спыняецца ў Баранавічах, адначасова стане першай пешай пілігрымкай у баранавіцкі санктуарый Маці ...
Читать далее »Сёння ў Будславе — канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе будуць прысвечаныя 20-годдзю каранацыі абраза Маці Божай. У межах падрыхтоўкі да гэтых урачыстасцей па ініцыятыве Мядзельскага райвыканкама сёння, 11 мая, у Нацыянальным санктуарыі пройдзе канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга з праграмай «Духоўныя вяршыні беларускай музыкі». Пачатак у 15.00. У праграме — творы Моцарта, Манюшкі, Рагачэўскага, М.К. Агінскага і інш. Вядучая канцэрта — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.
Читать далее »Выпускнікі школ са Шчучына здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай
16 і 17 красавіка для выпускнікоў школ са Шчучына была арганізавана пілігрымка ў Будслаў, падчас якой маладыя людзі, перад цудоўным абразом Найсвяцейшай Панны Марыі, маглі скласці свае просьбы аб духоўнай падтрымцы на час іспытаў, а таксама просьбы аб добрым выбары жыццёвай дарогі. Менавіта ў гэтай інтэнцыі ў санктуарыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў яго кусташ а. Віктар Бурлака OFM. Моладзь мела ...
Читать далее »Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны
Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння. Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст — галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ...
Читать далее »Пілігрымка з Віцебска ў Будслаў на аўтобусе
Як і ў мінулыя гады парафіяне віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адправіліся ў Будслаў трыма групамі – пешшу, на роварах і аўтобусам. На аўтобусе паехалі людзі сталага ўзросту і тыя, каму не хапае часу на больш працяглыя пілігрымкі. Кіраўнік аўтобуснага падарожжа старшыня парафіяльнага камітэта, Пётр Глод кожны раз складае новыя напрамкі. Бо на Віцебшчыне вельмі шмат касцёлаў, якім больш ...
Читать далее »Казімір Біль з Беразінскага: “Голаду я не адчуваў”
З кожным годам набірае папулярнасць пілігрымка з Мінска ў Будслаў, якую арганізоўвае пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Пілігрымы ідуць чатыры дні без яды, на адной вадзе. Удзельнічаюць у гэтай пілігрымцы не толькі жыхары Мінска, каб прыняць у ёй удзел, вернікі прыязджаюць з усёй Беларусі. Казімір Біль прыехаў у сталіцу з пасёлку Беразінскае Маладзечанскага дэканату. Ён кажа: Я не ведаю, што ...
Читать далее »Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Ровар – гэта транспарт, які прымушае ўвесь час рухацца”
Гэтыя словы іерарх прамовіў у Будславе, калі прыехаў сюды разам з роварнай пілігрымкай з Мінска. “Калі ровар едзе, то ён знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, калі ж ён не рухаецца, то ўпадзе. Так і чалавек павінен увесь час рухацца да лепшага, каб не ўпасці,” – падкрэсліў арцыбіскуп. Роварныя пілігрымкі з кожным годам набіраюць папулярнасць. У гэтым годзе на роварах у Будслаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!