Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны

Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння.

Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст — галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ЮНЕСКА, ўключана дадатковая інфармацыя аб інвентарызацыі: паказана, як мясцовая супольнасць удзельнічала ў інвентарызацыі. З гэтай мэтай была праведзена экспедыцыя ў Будслаў і апытанне мясцовых жыхароў і вернікаў.

Падчас круглага стала прадстаўнік Інстытута культуры Беларусі адзначыла, што яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мясцовая каталіцкая парафія пачала збіраць інфармацыю і фота аб святкаванні ў гонар абраза. У касцёле быў створаны архіў, які пасля перадалі ў Мінск.

Паведамляецца, што разгляд новай заяўкі чакаецца ў 2018 годзе.

katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі