У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года

З 2 па 5 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі на пачатак навучальнага года.

Правёў рэкалекцыі кс. Юрый Дрозд, які служыць у Пінскай дыяцэзіі. У межах тэмы паклікання ён прапанаваў студэнтам семінарыі паразважаць над тэмамі свабоды і вернасці. Рэкалекцыяніст прывёў разнастайныя прыклады з жыцця і са Святога Пісання з мэтай паказаць, як людзі заставаліся свабоднымі і вернымі нягледзячы на абставіны.

На думку ксяндза Юрыя, гэтыя два аспекты важныя для пакліканага. Таму, адзначыў ён, пакліканым да Хрыстовага святарства варта клапаціцца пра ўласную свабоду і пра тое, каб, нават будучы цалкам свабоднымі, усё роўна заставацца вернымі свайму пакліканню.

Семінарысты выказалі святару падзяку за прапанаваныя ім думкі і разважанні.

Grodnensis.by

для друку для друку