Архив меток: рэкалекцыі

У Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для каталіцкіх іерархаў Беларусі

З 20 па 22 верасня ў рэкалекцыйным доме Caritas у Сапоцкіне Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі духоўныя практыкаванні для каталіцкіх іерархаў Беларусі. Рэкалекцыі праводзіў ксёндз доктар Андрэй Лысы ТChr, святар Таварыства Хрыстусоўцаў. Сёлетняя сустрэча стала ўжо трэцімі супольнымі рэкалекцыямі беларускіх каталіцкіх іерархаў. Асноўнай тэмай духоўных практыкаванняў стаў дэвіз Будслаўскага фэсту 2026 года: «Богу — хвала, Марыі — давер, Касцёлу — вернасць». Менавіта ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года

З 2 па 5 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі на пачатак навучальнага года. Правёў рэкалекцыі кс. Юрый Дрозд, які служыць у Пінскай дыяцэзіі. У межах тэмы паклікання ён прапанаваў студэнтам семінарыі паразважаць над тэмамі свабоды і вернасці. Рэкалекцыяніст прывёў разнастайныя прыклады з жыцця і са Святога Пісання з мэтай паказаць, як людзі заставаліся свабоднымі і ...

Читать далее »

У Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця

Чатыры дні з 21 па 25 жніўня спецыялісты па справах сямейнага жыцця з розных дыяцэзій Беларусі правялі ў разважаннях, супольнай малітве і шчырых дыялогах з духоўнымі кіраўнікамі. Чым для іх стаў гэты час — адпачынкам ці сапраўднай школай унутранага пераўтварэння? Сваімі сведчаннямі дзеляцца самі рэкалекцыяністы. З 21 па 25 жніўня ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах, якім апякуюцца айцы вербісты, ...

Читать далее »

Душпастырства “Мужчыны св. Юзафа” зладзіла рэкалекцыі, прысвечаныя Святому Пісанню

З 14 па 16 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі “Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова”, якія арганізавала гродзенская супольнасць “Мужчыны св. Юзафа”. Правёў духоўныя практыкаванні кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Святар адзначыў: “Для хрысціяніна Біблія – гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным ...

Читать далее »

800 святароў-місіянераў сабраліся на святой Імшы ў Ватыкане

Каля 800 святароў, якія прымаюць удзел у рэкалекцыях, арганізаваных рухам “Неакатэхуменальны шлях”, сабраліся 24 чэрвеня 2025 года на святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра. Візіт у Ватыкан стаў часткай духоўных практыкаванняў для духавенства з розных частак амерыканскага кантынента, арганізаваных “Неакатэхуменальным шляхам” у італьянскім горадзе Порта-Сан-Джорджыа, дзе размяшчаецца галоўная сядзіба гэтага руху. Літургіі ля магілы Князя Апосталаў папярэднічаў удзел святароў у ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі распачалі пост рэкалекцыямі

З 18 па 21 лютага для студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі першыя ў сёлетнім Вялікім посце рэкалекцыі. Як паведамляецца з семінарыі, рэкалекцыі дапамаглі больш ясна зразумець слова “пост”. Рэкалекцыі правёў пробашч мінскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно а. Пётр Бялевіч ОМІ. “Дзякуючы яго разважанням супольнасць семінарыі акунулася – нельга выкарыстаць іншага ...

Читать далее »

Ад стомленасці — да еднасці: сведчанне сям’і пасля рэкалекцый “Сужэнскіх сустрэч”

Aліна: Мы Руслан і Аліна Жук, у сужэнстве 17,5 год. Выхоўваем 3 дзяцей (пакуль што))). Руслан: Гэта невялікі, але і ў той жа час вялізны тэрмін, на працягу якога былі ўзлеты і падзенні, радасць і гора, і шмат іншага. Сумесна мы пераадолелі вялізны шлях і прыйшлі да таго, што маем сёння. Aліна: На рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч» упершыню папалі у ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы

Адвэнт перыяд духоўнага ачышчэння, пакаяння, чакання і надзеі. Гэта час разважанняў, унутранай перамены, духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння. З 5 па 7 снежня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У гэты дні панавала атмасфера радасных і ўзнёслых перажыванняў, еднасці і малітвы. У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рушніцкі пробашч з Каробчыц, які прапанаваў парафіянам на працягу ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса

21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль. Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі. Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі ў фармаце Альфа-курса

З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дому пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі месцам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек – вернікаў са сталіцы, з парафіі на Залатой Горцы, якія імкнуліся ...

Читать далее »