З 27 па 29 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў, якія знаходзяцца на шляху пошуку свайго паклікання. Па традыцыі ўдзельнікі гэтых восеньскіх рэкалекцый правялі некалькі дзён разам з семінарыстамі згодна з асноўным распарадкам дня гэтай навучальнай установы, які рэгулюе штодзённае жыццё ў месцы фармацыі будучых святароў. Рэкалекцыі распачаліся адметным чынам. У іх ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі
З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...
Читать далее »Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку
22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...
Читать далее »Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі
У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый. Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на ...
Читать далее »Францішкане запрашаюць у «Вінаграднік сярод пустыні»
Францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі «Вінаграднік сярод пустыні», прысвечаныя Кнізе прарока Осіі, якія пройдуць з 22 па 24 верасня пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Рэкалекцыі будуць спалучаныя з майстар-класамі па мабільнай фатаграфіі, які правядзе прафесійны фатограф, выкладчыца і аўтар курсаў па мастацкай фотаздымцы Дар’я Сцяпанава (www.stepanova.by) Старазапаветная Кніга Осіі — ці не адна з самых асабістых у Святым Пісанні. ...
Читать далее »Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку
9-12 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў. Тэма духоўных практыкаванняў — “Дух Святы ў святарскім служэнні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл. +37533 307-71-34 — кс. Юрый
Читать далее »У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі па тэме пакаяння і прабачэння
Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая дзейнічае пры катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, арганізуе рэкалекцыі-адпачынак. Яны пройдуць з 26 па 30 ліпеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак. Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме пакаяння і прабачэння. Ахвяраванне за ўдзел у рэкалекцыях (за начлег, харчаванне і інш.) – 120 руб для дарослых, 80 руб для падлеткаў з 12 да 18 гадоў. Для ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Эффата» адбудуцца ў Навагрудку
Чарговыя рэкалекцыі «Эффата» пры парафіі Святога Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) 9-11 чэрвеня, правядзе кс. Віктар Ханько. Праграма рэкалекцый Пятніца: 17:00 – прыезд, рассяленне; 18.00 – Св. Імша; 19.30 — Вячэра; 20.30 – Уступ у рэкалекцыі. Малітва. Субота: 8.00 – св. Ружанец; 9.00 — сняданак; 10.00 — 1 Канферэнцыя; 11.00 — перерыв; 12.00 — 2 Канферэнцыя; 13.00 — абед; 14.30 ...
Читать далее »Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і і духоўных асобаў на рэкалекцыі ў Рось
З 19 па 21 мая ў Росі (рэкалекцыйны дом “Голас Айца”) адбудуцца рэкалекцыі для сужэнцаў і духоўных асобаў, арганізаваныя рухам “Сужэнскія сустрэчы”. Запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы найперш з Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы. Наступныя рэкалекцыі для сужэнцаў адбудуцца толькі восенню, таму арганізатары заахвочваюць выкарыстаць магчымасць удзелу зараз. Унікальная аўтарская ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму звязаную са зняволенасцю
19-21 мая ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі, якія правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, кс. доктар Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі ў г. Глыбокае. Тэмай рэкалекцый будзе “Зняволенасць і вызваленне. Тыпы зняволенасці і моц вызвалення”. Рэкалекцыі адбудуцца пры касцёле Св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, вул. Міцкевіча 1. Тэлефон для дадатковай інфармацыі і запісу +375447719983
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!