Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі

У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый.

Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю.

Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на працягу доўгага часу і па сённяшні дзень аб’яўлялася людзям, якіх заклікала да шчырай малітвы і пакаяння.

Духоўна аднавіўшыся і ўмацаваўшыся Божым словам, якое ім абвяшчаў рэкалекцыяніст, семінарысты працягнулі сваю вучобу і фармацыю, якая рыхтуе іх да святарскага служэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі