22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над тэмай Божага ўсынаўлення і службы Богу.
План рэкалекцый:
Пятніца (22.09):
18.00 — святая Імша (касцёл);
19.00 — вячэра;
20.00 — Адарацыя, споведзь;
21.00 — уводзіны.
Субота (23.09):
08.00 — сняданне;
09.00 — медытацыя;
10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца;
12.00 — святая Імша;
13.00 — абед;
15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца;
18.00 — вячэра;
20.00 — Адарацыя.
Нядзеля (24.09):
08.00 — сняданне;
08.45 — канферэнцыя 3;
10.00 — святая Імша;
11.30 — заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”;
13.00 — абед.
Па пытаннях рэкалекцый і запісу можна звярнуцца па наступнаму кантактнаму тэлефону: +37544 771 99 83 — Марына.
