21 жніўня з 19:00 да 21:20 ва ўнутраным двары касцёла святога Арханёла Міхала адбудзецца канцэрт-бал «Ажурныя Мары» пад адкрытым небам. У праграме прагучаць вядомыя класічныя музычныя творы у выкананні сімфанічнага аркестру і хору нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. На сцэне выступяць таксама вядомыя выканаўцы сучаснай беларускай оперы. Падчас канцэрту адначасова будзе праходзіць касцюміраваны сярэднявечны бал. Запрашаюцца ўсе жадаючыя правесці культурна свой ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
Усебеларускі малітоўны семінар служыцеляў Альфа-курса прайшоў у Навагрудку
З 24 па 26 ліпеня ў Навагрудку адбыўся агульнабеларускі малітоўны семінар для служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. На сустрэчу, якая праходзіла пры парафіі святога Арханёла Міхала, з’ехаліся служыцелі з Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Дзятлава і самога Навагрудка. У пятніцу ўдзельнікі сабраліся на рэгістрацыю, а вечар быў прысвечаны знаёмству і супольнай малітве. Па ініцыятыве самых служыцеляў адбылася ўсёночная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі Божага ...
Читать далее »У Навагрудку з удзелам Апостальскага Нунцыя і ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ўрачыстая прэзентацыя манеты Нацбанка РБ
2 ліпеня на тэрыторыі касцёла Святога Міхала Арханёла адбылася ўрачыстая цырымонія прэзентацыі памятнай манеты, выпушчанай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у гонар 400‑годдзя жамчужыны Навагрудскай сакральнай архітэктуры — касцёла Святога Арханёла Міхала. Падзея сабрала духавенства на чале з Апостальскім Нунцыем Святога Пасаду арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, мастакоў і скульптараў, а таксама шматлікіх гасцей і вернікаў. ...
Читать далее »Вернікі з Навагрудка здзейснілі пілігрымку па святых месцах Еўропы
З 24 па 31 мая група вернікаў з Навагрудскай парафіі Святога Арханёла Міхала здзейсніла пілігрымку, якая пралягла праз святыні Венгрыі, Аўстрыі і Польшчы. Гэта быў асаблівы час, калі стомленасць ад дарог не перашкаджала, а наадварот — яднала душы ў агульнай малітве і радасці. Маршрут быў насычаным і глыбока сімвалічным. Паломнікі наведалі велічныя касцёлы і санктуарыі гарадоў Мішкольц, Эгер, Будапешт, аўстрыйскія ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Выходныя з Духам Святым» аб’ядналі вернікаў з Дзятлава і Навагрудка
З 20 па 22 лютага ў Навагрудку адбыўся выязны ўік-энд «З Духам Святым», арганізаваны ў рамках альфа-курса, які цяпер праходзіць у парафіі ў Дзятлаве. Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стаў Навагрудак, а правёў рэкалекцыіі пробашч парафіі Арханёла Міхала ў Навагрудку. На працягу трох дзён каля 30 удзельнікаў з Дзятлаўскага касцёла мелі магчымасць паглыбіцца ў тэму Святога Духа і Яго дзеяння ў ...
Читать далее »Міністранты парафіі св. Міхала Арханёла наведалі галоўныя гродзенскія храмы
26 снежня, у дзень Святога Сцяпана першамучаніка, 17 міністрантаў з парафіі святога Міхала Арханёла здзейснілі асаблівую духоўна-пазнавальную экскурсію па гістарычным цэнтры Гродна. Мэтай выезду было паглыбленае знаёмства падрастаючага пакалення з каштоўнай рэлігійнай і культурнай спадчынай горада, дзе кожны храм — гэта жывая старонка гісторыі. Маршрут экскурсіі ахопліваў найбольш гістарычныя каталіцкія святыні: Касцёл Святога Францішка Ксаверыя (Фарны), які з’яўляецца адным з ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса
21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль. Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі. Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі ў фармаце Альфа-курса
З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дому пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі месцам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек – вернікаў са сталіцы, з парафіі на Залатой Горцы, якія імкнуліся ...
Читать далее »У Навагрудку з удзелам Гродзенскага і Віцебскага біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс ProLife
З 7 па 9 лістапада пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) ў пяты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было пакаянне за грахі беларускага народа супраць ненароджанага жыцця і традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» і навагрудская парафія святога Міхала Арханёла. На кангрэсе сабраліся актывісты руху ...
Читать далее »У Навагрудку 29 верасня можна прыняць шкаплер
29 верасня, ва ўрачыстасць святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у парафіі Арханёла Міхала ў Навагрудку ўсе ахвотныя змогуць прыняць шкаплер. Абрад ускладання шкаплера адбудзецца а 19-й гадзіне, яго здзейсніць пробашч навагрудскай парафіі ксёндз Юрый Жэгарын, які атрымаў на гэта благаслаўленне генеральнага настаяцеля законніцкай супольнасці міхалітаў. Шкаплер з’яўляецца выразам і сведчаннем веры, бачным знакам заступніцтва Князя нябесных войскаў Арханёла Міхала ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!