Архив меток: Навагрудак

У Навагрудку ахвотныя змогуць прыняць шкаплер святога Арханёла Міхала

29 верасня ва ўрачыстасць святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле, які носіць яго тытул, а 10-й гадзіне ахвотныя змогуць прыняць адмысловы шкаплер — бачны знак заступніцтва Князя нябесных войскаў. Абрад ускладання шкаплеру здзейсніць пробашч навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын, які атрымаў на гэта благаслаўленне генеральнага настаяцеля законніцкай супольнасці міхалітаў. Шкаплер — гэта перш за ...

Читать далее »

У Навагрудку была асвечана і ўрачыста ўнесена ікона Замкавай Маці Божай

Нядзеля стала святочным днём для навагрудчан каталікоў: у касцёл Святога Міхала Арханёла была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага вобраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай). Рэпліка выявы была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы над іконай праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай. Як адзначыў пробашч касцёла Святога Міхаіла Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, рэпліка іконы, пра якую ...

Читать далее »

З удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя ў Навагрудку адбыліся пакутныя рэкалекцыі за Беларусь

З 30 жніўня па 1 верасня ў Навагрудку адбыліся трэція па ліку пакутныя рэкалекцыі за Беларусь. Першы дзень пакутных рэкалекцый распачаўся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Богу за грахі і знявагі. У гэтай просьбе маліўся біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. Эксцэленцыя, які ўзначальваў Найсвяцейшую Ахвяру Езуса Хрыста, прамовіў казанне, у якім усвядоміў удзельнікам рэкалекцый пра важнасць пакуты і перапрашэння ...

Читать далее »

Усебеларускі малітоўны семінар Альфа-курса прайшоў у Навагрудку

23-25 жніўня адбыўся ўсебеларускі малітоўны семінар служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. У мерапрыемстве пры парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку прынялі ўдзел служыцелі з рэктаральнага Пабрыгідскага касцёла ў Гродне, з гродзенскага касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Святога Роха (Залатая Горка) з Мінску і з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Асноўнай мэтай семінара была супольная малітва за справу Новай Евангелізацыі ...

Читать далее »

У Навагрудку адноўлена старажытная капліца на дамініканскіх могілках

У суботу, 18 жніўня, адбылася св. Імша падзякі за магчымасць аднаўлення 200-гадовай капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку. Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У гаміліі кс. Віталь падкрэсліў асаблівасць падзеі і што гэтае месца з’яўляецца бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы якіх спачываюць у гэтым святым месцы. Пасля ўрачыстай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Навагрудку

З 16 па 18 жніўня 2024 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку прайшлі духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Вера – ад пачутага, а пачутае -праз слова Хрыста (Рым 10,17). Рэкалекцыі праводзіў ксёндз Віталь Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа Цесляра і благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка ў Лідзе. Айцец-рэкалекцыяніст падзяліўся з мужчынамі разважаннямі на паставе ...

Читать далее »

У крыпце навагрудскага касцёла адбыўся канцэрт класічнай музыкі

22 чэрвеня ў крыпце Святога Дамініка і біскупа Віта адбыўся канцэрт барочнай класічнай музыкі эпохі рэнесенса. Выканаўцам культурнага мерапрыемства быў вядомы клавесініст Дзмітрый Зубаў. Канцэрт сабраў вялікую колькасць людзей, многіх з якіх, нажаль, крыпта не змагла змясціць. Канцэрт адбыўся ў межах арганнага фестывалю “Ars Magna Organi” і прысвечаны юбілею 400-годдзя касцёла св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, які праходзіць сёлета. Дзмітрый ...

Читать далее »

У Навагрудку першым канцэртам арганнай музыкі распачаўся фестываль «Ars Magna Organi»

8 чэрвеня ў Навагрудку адбыўся першы канцэрт у рамках фестывалю духоўнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi», які сабраў вялікую колькасць слухачоў з Навагрудка і гасцей з усёй Беларусі. Выканаўцамі канцэрта быў камерны ансамбль з г. Мінска: Александра Машуціна (арган), Сафія Голуб (скрыпка), Вольга Булахова (віяланчэль), Стэфан Булахоў (віяланчэль), Мірон Булахоў (скрыпка). У праграме прагучалі наступныя творы: И.С. Бах. Ария из ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшоў першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон

11-12 мая ў Навагрудку адбыўся першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон CODE — PRAY — JOY (з анг. пішы код, маліся, радуйся).  Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або прыдумаць новае рашэнне за абмежаваны час.   У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 чалавека – прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і спецыяльнасцяў IT свету, якія ...

Читать далее »

Відэакліп напярэдадні Пяцідзесятніцы запісала навагрудская моладзь

Перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа моладзь з парафіі ў Навагрудку запрашае адкрыць сэрца на Трэцюю Асобу Божую праз малітву, якая мела месца ў крыпце імя Святога Дамініка і біскупа Віта, што ў касцёле Святога Арханёла Міхала. Інтэнцыяй маладых вернікаў з’яўляецца просьба да Духа Святога аб супакоі ў сэрцах людзей і ва ўсім свеце. “Як дождж цёплы Твая любоў…” – своеасаблівы ...

Читать далее »