У якасці Велікодных дэкарацый у Навагрудку будуць выкарыстаныя творы вядомага мастака-манументаліста

Ва ўсіх касцёлах у Беларусі кожны год рыхтуючыся да Пасхі, вернікі аздабляюць храмы, робяць святочныя дэкарацыі прысвечаныя пакутам і смерці Збаўцы, а гэта перш за ўсё імправізаваная цямніца і магіла Езуса. Сакральная прастора набывае зусім іншы, незвычайны характар задумы кожнага верніка на тую цану, якую заплаціў Езус Хрыстус, дзеля таго, каб тыя хто паверыў і прыняў Яго, былі збаўлены.

Гэты важны літургічны перыяд у касцёле Арханёла Міхала ў Навагрудку з’яўляецца асабліва ўніклівым, таму што да галоўных дэкарацый былі дадзеныя мастацкія творы вядомага майстра Сяргея Грыневіча, прысвечаныя пакутам Езуса Хрыста, сярод якіх трыптых укрыжавання, піета ў некалькіх выданнях, якія гарманічна дапоўнілі адчуванне Пасхальнага Трыдуума. Працы асабліва перадаюць эмоцыі болю, пакутаў Хрыста. Яны з’яўляюцца нібы прадаўжэннем думкі вялікіх мастакоў на тэму складзенай Езусам Ахвяры з іншага, незвычайнага ракурса.

Манументальны хрысціянскі жывапіс, прысвечаны Мукам Хрыстовым, — гэта маштабныя творы рэлігійнага мастацтва, створаныя для храмаў, сабораў або іншых сакральных прастораў, каб перадаць ключавыя эпізоды апошніх дзён зямнога жыцця Езуса Хрыста. Гэтыя работы, якія ўключаюць сцэны ад Апошняй Вячэрай да Укрыжавання і Уваскрэсення, маюць свае асаблівасці. Асноўная ўвага надаецца евангельскім падзеям Вялікага тыдня: арышт Хрыста, бічаванне, нясенне крыжа, укрыжаванне, зняцце з крыжа, аплакванне і пахаванне. Найчасцей датычаць сцэн, якія падкрэсліваюць пакуты і ахвярнасць Хрыста, такія як «Ecce Homo» або «Піета». Такога роду жывапіс імкнецца выклікаць глыбокія пачуцці — спачуванне, пашану, пакаянне. Мастакі выкарыстоўваюць драматычныя кампазіцыі, экспрэсіўныя жэсты, кантрасты святла і ценю (асабліва ў барока), каб узмацніць эмацыянальны ўплыў. Творы насычаны акрэсленымі сімваламі: крыж, як знак выкупу, цярновы вянок, як эмблема пакутаў, кроў Хрыста, як вобраз ачышчэння грахоў. Кампазіцыі часта адлюстроўваюць тэалагічныя ідэі, падкрэсліваючы ахвярнасць, чалавечую і боскую прыроду Хрыста.

Манументальны хрысціянскі жывапіс, акрамя эстэтычнай, кладзе націск на дыдактычную ролю, раскрываючы вернікам евангельскія падзеі, і літургічную, дапамагаючы засяродзіцца на малітве і разважаннях пра ахвяру Хрыста.

Сяргей Аркадзьевіч Грыневіч нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.

Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса. Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме каля Гродна і ў Швейцарыі.

Выставы яго твораў адбываліся ва ўсім свеце: Беларусі, Расіі, Іспаніі, Польшчы, Літве, ЗША, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландах, Украіне і Латвіі.

Удзельнік некалькіх мастацкіх пленэраў у Навагрудку.

Манументальнае мастацтва Сяргея Грыневіча адзначаецца дынамізмам, пластычнасцю і глыбінёй задумы. Пра што сведчаць яго выдатныя працы на хрысціянскую тэматыку, прысутныя ў храме Арханёла Міхала.

кс. Юрый Жэгарын

для друку для друку