Айцы піяры праводзяць малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”

Ілюстрацыйнае фота

Святары Ордэну піяраў распачынаюць малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”. Яна будзе праходзіць з 1 мая па 5 чэрвеня.

Сутнасць гэтай акцыі – малітоўная падтрымка выпускнікоў, ініцыяваная айцамі піярамі (манаскай супольнасцю святароў і братоў, заснаванай св. Юзафам Каласансам, галоўная мэта якой – навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі) у 2013 г.

Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца самі выпускнікі – тыя, хто сёлета здае выпускныя экзамены і тэсты, – і ўсе, хто хоча падтрымліваць іх у гэты час сваёй малітвай.

У межах акцыі за выпускнікоў будуць маліцца і самі піяры. Далучыцца да акцыі запрашаюцца ў першую чаргу настаўнікі і бацькі выпускнікоў.

Спасылка для выпускнікоў, калі яны маюць патрэбу ў такой малітоўнай падтрымцы.

Кожнаму выпускніку, які далучыцца да акцыі, будзе адпраўлена падцвярджэнне таго, што яго ўзялі пад духоўную апеку.

Запісвацца можна да 30 красавіка.

Спасылка для тых, хто хоча падтрымаць выпускнікоў малітвай.

Кожны, хто захоча стаць такім чынам духоўным апекуном выпускніка, даведаецца імя і прозвішча таго выпускніка, за якога абавязваецца маліцца кожны дзень з 1 мая па 5 чэрвеня, і атрымае неабходныя для гэтага малітвы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку