Святары Ордэну піяраў распачынаюць малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”. Яна будзе праходзіць з 1 мая па 5 чэрвеня.
Сутнасць гэтай акцыі – малітоўная падтрымка выпускнікоў, ініцыяваная айцамі піярамі (манаскай супольнасцю святароў і братоў, заснаванай св. Юзафам Каласансам, галоўная мэта якой – навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі) у 2013 г.
Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца самі выпускнікі – тыя, хто сёлета здае выпускныя экзамены і тэсты, – і ўсе, хто хоча падтрымліваць іх у гэты час сваёй малітвай.
У межах акцыі за выпускнікоў будуць маліцца і самі піяры. Далучыцца да акцыі запрашаюцца ў першую чаргу настаўнікі і бацькі выпускнікоў.
Спасылка [2] для выпускнікоў, калі яны маюць патрэбу ў такой малітоўнай падтрымцы.
Кожнаму выпускніку, які далучыцца да акцыі, будзе адпраўлена падцвярджэнне таго, што яго ўзялі пад духоўную апеку.
Запісвацца можна да 30 красавіка.
Спасылка [2] для тых, хто хоча падтрымаць выпускнікоў малітвай.
Кожны, хто захоча стаць такім чынам духоўным апекуном выпускніка, даведаецца імя і прозвішча таго выпускніка, за якога абавязваецца маліцца кожны дзень з 1 мая па 5 чэрвеня, і атрымае неабходныя для гэтага малітвы.
