Архив меток: Навагрудак

Чарговы «Назарэт» пройдзе ў Навагрудку

9-11 лютага адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Доўгі шлях веры», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. Пачатак у пятніцу а 18.00, заканчэнне ў ...

Читать далее »

Запрашаем наведваць «Біблійную школу “Профэтос”» анлайн

На працягу амаль двух гадоў, з 2021 па 2022-і, пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку праходзіла «Біблійная школа “Профэтос”» (з гр. — прарок). Мэтай гэтых заняткаў была дапамога хрысціянскім вернікам лепш разумець і глыбей пазнаць Божае слова, каб навучыцца штодзённа жыць ім. Біблійная школа ў Навагрудку — гэта падставовы курс, які ўводзіць слухачоў у пазнанне і разуменне тэкстаў Старога ...

Читать далее »

Сем’і сустрэлі новы год у сясцёр назарэтанак у Навагрудку

У час навагодніх святаў дом Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку быў у чарговы раз перапоўнены. Сем’і з Асацыяцыі Святой Сям’і пры супольнасці назарэтанак ужо традыцыйна сабраліся на рэкалекцыях на мяжы старога і новага года. Гэтыя дні праводзілі разам каля 40 дарослых і 40 дзяцей з розных гарадоў Беларусі: Глыбокага, Гродна, Ліды, Маладзечна, Мінска і самога Навагрудка. На ...

Читать далее »

Моладзь і дзеці з Навагрудка запісалі Адвэнтавы гімн

На пачатку Адвэнта дзеці і моладзь парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ў сучаснай форме вырашылі паказаць, у якой атмасферы радаснага чакання рыхтуюцца да святаў Божага Нараджэння. Натхняльнікам ідэі відэароліка і песні быў кс. Павел Аляскевіч, які нясе душпастырскае служэнне ў Навагрудку. З вялікай зацікаўленасцю ў праект запісу песні і відэароліка, ўключылася каля 30 чалавек дзецей і моладзі, а таксама ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для мінскай новазаснаванай евангелізацыйнай групы «Альфа-курс»

З 26 па 28 лістапада адбыліся рэкалекцыі з Духам Святым для групы служыцеляў і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курса з мінскай парафіі на Залатой Горцы, далучыліся служыцелі з Навагрудка. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел 50 чалавек. Рэкалекцыі праводзіў кс. доктар Юрый Жэгарын, мясцовы пробашч і кс. канонік Юрый Санько, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. У праграме было знаёмства паміж удзельнікамі, разважанні ...

Читать далее »

Беларускія іерархі прынялі ўдзел у ІІІ Малітоўным кангрэсе pro-life ў Навагрудку

Ужо традыцыйна ў лістападзе ў Навагрудку праходзіць Малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і, адной з мэтаў якога ёсць пакаянне за грахі нашага народа супраць жыцця. Цэнтральным момантам трохдзённага трэцяга Кангрэсу сталася пакутная пілігрымка, якая прайшла 4 лістапада з Навагрудка ва Ўселюб. Увечары гэтага самага дня пасля св. Імшы адбыўся ўрачысты акт пакаяння у касцеле Св. Архнёла Міхала, у якім ...

Читать далее »

Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця пройдзе ў Навагрудку

У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца прыняцце шкаплера св. Арханёла Міхала

Ва ўрачыстасць Святога Арханёла Міхала, 29 верасня ў 19:00, адбудзецца прыняцце шкаплера св. Арханёла Міхала, якое традыцыйна здзейсніць пробашч парафіі з Навагрудка, кс. Юрый Жэгарын, які атрымаў благаслаўленне генерала айцоў Міхалітаў на здзяйсненне гэтага велічнага абраду. Шкаплер св. Міхала Арханёла можа прыняць кожны ахвотны, незалежна ад месца свайго пражывання. Кожны год каб прыняць шкаплер, прыяжджаюць людзі з розных кутокў нашай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку

22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...

Читать далее »

Пакутныя рэкалекцыі за Беларусь пройдуць у Навагрудку

25-27 жніўня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, свайго народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...

Читать далее »