Чарговы «Назарэт» пройдзе ў Навагрудку

9-11 лютага адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Доўгі шлях веры», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Пачатак у пятніцу а 18.00, заканчэнне ў нядзелю а 13-й гадзіне.

Духоўныя практыкаванні адбудуцца пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2).

План рэкалекцый

9 лютага, пятніца

18.00 — святая Імша (касцёл)
19.00 — вячэра
20.00 — адарацыя, споведзь
21.00 — уводзіны

10 лютага, субота

8.00 — снеданне
9.00 — медытацыя
10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца
12.00 — святая Імша
13.00 — абед
15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца
18.00 — вячэра
20.00 — адарацыя

11 лютага, нядзеля

8.00 — снеданне
8.45 — канферэнцыя 3
10.00 — святая Імша
11.30 — заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»
13.00 — абед

Па пытаннях рэкалекцый і запісу можна звярнуцца па наступнаму кантактнаму тэлефону: +37544 771-99-83 — Марына.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі